Рус Бел
Галоўная // Задачы і функцыі // Падначаленыя арганізацыі

Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Выдавецтва «Беларускі Дом друку»

Адрас:
220013, Рэспубліка Беларусь, г.Мінск, пр.Незалежнасці, 79/1
Тэлефон:
+375 (17) 292-25-25
Тэл/факс:
+375 (17) 331-91-15
Адрас у інтэрнэце:
http://domdruku.by/
Генеральны дырэктар:
Лук'янчыкаў Андрэй Мікалаевіч
Поўная назва арганізацыі:
Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Выдавецтва «Беларускі Дом друку»
Апісанне:

Беларускі Дом друку: БЕЛАРУСЬ ДАВЯРАЕ ПРАФЕСІЯНАЛАМ!

АКАЗВАЕМ ПОЎНЫ КОМПЛЕКС ВЫДАВЕЦКА-ПАЛІГРАФІЧНЫХ ПАСЛУГ: выраб друкаванай прадукцыі з дапамогай розных тэхналогій - афсетнай, флексаграфскай, лічбавага друку, друку на тканіне.

Гісторыя Беларускага Дома друку - гэта гісторыя нашай роднай Беларусі - гераічная, драматычная, нацэленая ў будучыню.

Прадпрыемства на розных этапах сваёй біяграфіі называлася па-рознаму (Мінская губернская друкарня, Друкарня Савета Народных Камісараў Заходняй вобласці і фронту, 1-я Савецкая друкарня, Друкарня імя І. В. Сталіна, Друкарня выдавецтва «Звязда», «Выдавецтва ЦК КПБ»).

Але менавіта цяпер назва прадпрыемства найбольш поўна адлюстроўвае і яго высокі прафесійны статус, і яго вытворчую канцэпцыю. Беларускі Дом друку прыняў на сябе ганаровую місію прадстаўляць нацыянальную школу паліграфіі.

Тут падпісаны ў свет Асноўны Закон Рэспублікі Беларусь - Канстытуцыя і пашпарт яе грамадзяніна. На чарзе - біяметрычны пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, распрацоўкай і вырабам якога сёння займаюцца спецыялісты Беларускага Дома друку.

У Выдавецтва «Беларускі Дом друку» высокі статус і ўзровень даверу з боку дзяржавы. Сёння над плошчай Дзяржаўнага сцяга ў Мінску развяваецца беларускі сцяг, выраблены на прадпрыемстве.

Быць у курсе падзей, адчуваць рытм сучаснасці. Такую магчымасць тысячам людзей дорыць Дом друку, выдаючы газеты, часопісы і кнігі.

Асноўныя напрамкі дзейнасці:

  • Ліставы і рулонны афсетны друк - газеты, часопісы (брашуры) розных фарматаў, камерцыйная прадукцыя.
  • Выраб кніг у цвёрдым пераплёце і мяккай вокладцы; у інтэгральнай вокладцы, а таксама ў вокладках з клапанамі.
  • Афсетны друк рэкламных газет (улётак), рэкламнай прадукцыі на мелаванай, афсетнай або газетнай паперах.
  • Выраб і друк упакоўкі і этыкеткі на паперы, кардоне, плёнкавых і камбінаваных матэрыялах.
  • Друк на тканіне метадам прамога або сублімацыйнага друку - дзяржаўнай сімволікі; сцягоў настольных рэкламных, фірмовых, спартыўных; сцягоў аўтамабільных; шырокафарматных банэраў.
  • Вытворчасць абароненай прадукцыі: вырабляем бланкі пашпартоў грамадзяніна Рэспублікі Беларусь і яго вытворныя (ваенныя білеты, дыпламатычныя, службовыя пашпарты і інш.), латарэйныя білеты, дыпломы, пасведчанні асобы, паштовыя маркі, запрашальныя і ўваходныя квіткі, падарункавыя сертыфікаты, іншую абароненую прадукцыю.

Сёння «Беларускі Дом друку» - унікальная вытворчасць, дзе гарманічна спалучаюцца векавыя традыцыі і інавацыйныя тэхналогіі.

Вось ужо больш за 103 гадоў Беларускі Дом друку апраўдвае давер самых салідных заказчыкаў і заўсёды рады вітаць новых партнёраў.

Дэвіз «БДД» - «Хутка, Даступна, Прафесійна». Пераканайцеся ў гэтым самі!

Глядзець усе
Кантактная інфармацыя

вул. К.Маркса, 38
220016, г.Мінск

Тэл./факс:
+375 (17) 222-35-56
E-mail: udp@udp.gov.by

Рэжым работы:
Пн-Пт з 9.00 да 18.00