Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Галоўная // Задачы і функцыі

Задачы і функцыі

З'яўляецца органам дзяржаўнага кіравання, падпарадкаваным непасрэдна Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь. Было створана Указам Кіраўніка дзяржавы ў жніўні 1994, прайшло шлях ад невялікага падраздзялення, якое займалася матэрыяльна-тэхнічным і сацыяльна-бытавым забеспячэннем вышэйшых органаў дзяржаўнай улады, да органа дзяржаўнага кіравання, у падпарадкаванні якога знаходзяцца дзясяткі прадпрыемстваў, якія працуюць у розных галінах гаспадарчай дзейнасці.


Згодна з Палажэннем аб Кіраўніцтве справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь асноўнымі задачамі Кіраўніцтва з'яўляюцца:

  • фінансавае, матэрыяльна-тэхнічнае, сацыяльна-бытавое, медыцынскае забеспячэнне дзейнасці рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання;
  • арганізацыя адпачынку і аздараўлення грамадзян Рэспублікі Беларусь і замежных грамадзян;
  • стварэнне належных умоў для знаходжання ў Рэспубліцы Беларусь афіцыйных дэлегацый замежных дзяржаў і міжнародных арганізацый, дыпламатычных прадстаўніцтваў, консульскіх устаноў замежных дзяржаў і прадстаўніцтваў міжнародных арганізацый, у тым ліку знаходжання кіраўнікоў і супрацоўнікаў гэтых прадстаўніцтваў і ўстаноў;
  • забеспячэнне захаванасці ўнікальных запаведных месцаў Рэспублікі Беларусь, якія маюць нацыянальнае і міжнароднае значэнне;
  • захаванне, падтрыманне і развіццё беларускіх народных промыслаў, рамеснага мастацтва, гістарычных традыцый;
  • забеспячэнне правядзення дзяржаўнай палітыкі ў сферы гуманітарнай дзейнасці.

Структура Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь уключае 67 падпарадкаваных арганізацый, размешчаных на тэрыторыі і за межамі Рэспублікі Беларусь.

У падпарадкаванні Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь знаходзяцца чатыры Нацыянальныя паркі - «Белавежская пушча», «Нарачанскі», «Прыпяцкі», «Браслаўскія азёры», а таксама Бярэзінскі біясферны запаведнік, у якіх праводзіцца вялікая прыродаахоўная праца, ствараецца сучасная інфраструктура і аказваюцца турыстычныя паслугі еўрапейскага ўзроўню.

Уся гаспадарчая дзейнасць, якую арганізацыі, падпарадкаваныя Кіраўніцтву справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, ажыццяўляюць на тэрыторыі паркаў, вядзецца з улікам унікальнасці гэтых запаведных месцаў, накіравана на захаванне натуральных прыродных комплексаў, выхаванне ў турыстаў і адпачывальнікаў любові да роднага краю і беражлівага стаўлення да яго першародных багаццяў.

Вялікую ўвагу Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь надае праблемам аздараўлення насельніцтва, паўнавартаснага адпачынку працоўных, у тым ліку дзіцячага і сямейнага. Атрымалася не толькі захаваць у рэспубліканскай уласнасці санаторыі, якія знаходзяцца на Каўказе, у Крыме, Прыбалтыцы, але і істотна палепшыць іх матэрыяльна-тэхнічную базу. Прыкметнае абнаўленне адбылося на ўсіх аздараўленчых аб'ектах на тэрыторыі рэспублікі, у якіх штогод адпачываюць і папраўляюць здароўе дзясяткі тысяч нашых грамадзян.

У падпарадкаванні Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь знаходзяцца сталічныя гасцінічныя комплексы «Прэзідэнт-гатэль», «Мінск», «Планета», «Юбілейны», умовы пражывання ў якіх адпавядаюць самым высокім міжнародным нормам, а іх знешні і ўнутраны выгляд цалкам адпавядае стандартам еўрапейскай сталіцы.

Аўтатранспартная ўстанова «Белтрансспецаўта» Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь выконвае абслугоўванне дэлегацый і ўрачыстасцяў аўтамабілямі прадстаўніцкага класа, перавозку пасажыраў мікрааўтобусамі і аўтобусамі рознай змяшчальнасці (да 65 чалавек), дастаўку пасажыраў у любую кропку Еўропы і СНД, а таксама ажыццяўляе перавозку грузаў грузавымі аўтамабілямі рознай грузападымальнасці, рамонт і тэхнічнае абслугоўванне аўтамабіляў.


У аператыўным кіраванні Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь знаходзяцца 360 адміністрацыйных і грамадскіх будынкаў, створана дакладная сістэма па іх выкарыстанні і падтрыманні ў належным парадку, сістэматызаваныя арэндныя адносіны, узмоцнены кантроль за станам дзяржаўнай маёмасці.

ДВГА «Белмастацпромыслы» уключае уключае 7 прадпрыемстваў і 2 вытворчыя цэхі, якія ажыццяўляюць вытворчасць тавараў народных промыслаў і рамёстваў. Атрымалася захаваць традыцыі вырабу швейнай і ткацкай вытворчасці, гліняных гаршкоў, вырабаў з саломы і гліны.

Культурна-асветніцкую, забаўляльную і выставачную дзейнасць ажыццяўляюць вядучыя ў рэспубліцы арганізацыі: Палац Рэспублікі, Рэспубліканскі культурна-асветніцкі цэнтр, БелЭкспа, укамплектаваныя самым сучасным тэхнічным абсталяваннем, што дазваляе праводзіць мерапрыемствы рэспубліканскага і міжнароднага значэння.


Сельскагаспадарчыя арганізацыі ажыццяўляюць элітнае вырошчванне сельскагаспадарчых культур і вытворчасць прадуктаў харчавання.

Кантактная інфармацыя

вул. К.Маркса, 38
220016, г.Мінск

Тэл./факс:
+375 (17) 222-35-56
E-mail: udp@udp.gov.by

Рэжым работы:
Пн-Пт з 9.00 да 18.00


elobr_script =