Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Галоўная // Задачы і функцыі // Падначаленыя арганізацыі

Падначаленыя арганізацыі

Дзяржаўная прыродаахоўная ўстанова «Бярэзінскі біясферны запаведнік»

Лагатып:
Кароткая назва : Дзяржаўная прыродаахоўная ўстанова «Бярэзінскі біясферны запаведнік»
Апісанне:

Утвораны 30 студзеня 1925 года як дзяржаўны паляўнічы запаведнік у Барысаўскай акрузе, з 1959 года функцыянаваў як Беразінскі дзяржаўны запаведнік, у 1979 годзе прысвоены статус «біясферны». З 1995 года з'яўляецца ўладальнікам Еўрапейскага Дыплома для ахаваных тэрыторый, з'яўляецца ключавой арніталагічнай і ключавой батанічнай тэрыторыяй. З 2001 года — дзяржаўная прыродаахоўная ўстанова «Бярэзінскі біясферны запаведнік».

Размешчаны на поўначы рэспублікі ў Беларускім Паазер'і, на тэрыторыі трох адміністрацыйных раёнаў Лепельскага, Докшыцкага Віцебскай вобласці і Барысаўскага раёна Мінскай вобласці. Адміністрацыйна-гаспадарчы цэнтр знаходзіцца ў в. Домжарыцы Лепельскага раёна Віцебскай вобласці.

Плошча запаведніка — 86,07 тыс. га. Апроч запаведнай тэрыторыі ў склад ДПУ «Бярэзінскі біясферны запаведнік» уваходзяць эксперыментальная лесапаляўнічая гаспадарка «Барсукі» — 30,1 тыс. га і паляўнічая гаспадарка «Бярэзіна» — 14,8 тыс. га, перададзеныя ў бязвыплатнае карыстанне.

Бярэзінскі біясферны запаведнік створаны з мэтай забеспячэння натуральнай плыні прыродных працэсаў, захавання ў натуральным стане і вывучэння каштоўных прыродных комплексаў і аб'ектаў.

  • Забяспечвае ўмовы захавання ў натуральным стане прыродных комплексаў і аб'ектаў, якія знаходзяцца на тэрыторыі запаведніка, і прадухілення змены іх стану ў выніку антрапагеннага ўздзеяння.
  • Арганізуе выкананне прыродаахоўных мерапрыемстваў у запаведніку і забяспечвае выкананне ўстаноўленага рэжыму яго аховы і выкарыстання.
  • Ажыццяўляе папярэджанне і ліквідацыю надзвычайных сітуацый і іх наступстваў.
  • Праводзіць навукова-даследчыя работы.
  • Забяспечвае комплексны маніторынг экасістэм запаведніка, а таксама іншыя віды маніторынгу навакольнага асяроддзя.
  • Аказвае дапамогу ў падрыхтоўцы навуковых кадраў і спецыялістаў у галіне аховы навакольнага асяроддзя.
  • Праводзіць актыўную працу па экалагічнай асвеце і прапагандзе справы аховы навакольнага асяроддзя (у тым ліку правядзенне навукова-пазнавальных і вучэбных экскурсій па маршрутах (экалагічных сцежках), вызначаным планам кіравання запаведнікам, пры колькасці арганізаванай групы наведвальнікаў не больш за 20 чалавек у суправаджэнні работнікаў дзяржаўнай прыродаахоўнай установы).
  • Забяспечвае ахову запаведніка і ажыццяўленне кантрольнай (нагляднай) дзейнасці, звязанай з наведваннем запаведніка.

У склад ДПУ «Бярэзінскі біясферны запаведнік» уваходзяць:

  • цэнтральны апарат Кіраўніцтва - адміністрацыя, бухгалтэрыя, планава-эканамічны аддзел, навуковы аддзел, аддзел турызму, экалагічнай асветы і інфармацыйнага забеспячэння, аддзел аховы лесу і лясной гаспадаркі, аддзел аховы жывёльнага свету, вадаёмаў і паляўнічай гаспадаркі, гаспадарчы аддзел;
  • 7 лясніцтваў запаведніка;
  • ЭЛПГ «Барсукі», у склад якой уваходзіць 2 лясніцтвы;
  • ДПЦ «Домжарыцы»;
  • паляўнічая гаспадарка «Бярэзіна»;
  • аўтатрактарны парк;
  • гасцінічныя комплексы «Плаўна» і «Сергуч»;
  • турыстычны комплекс «Ніўкі»;
  • аддзел прававой, кадравай работы і справаводства;
  • вытворчы аддзел;
  • крама.


Адрас: 211188, Рэспубліка Беларусь, Віцебская вобл., Лепельскі р-н, п.Домжарыцы, вул.Цэнтральная, 3
Тэлефон: +375 (2132) 3-77-44
Тэл/факс: +375 (2132) 3-77-42
E-mail: E-mail
Адрас у інтэрнэце: Адрас у інтэрнэце
Найменне пасады кіраўніка прадпрыемства : Дырэктар
Прозвішча, імя, імя па бацьку кіраўніка прадпрыемства: Пракошын Андрэй Міхайлавіч
Вобласць: 12
Кантактная інфармацыя

вул. К.Маркса, 38
220016, г.Мінск

Тэл./факс:
+375 (17) 222-35-56
E-mail: udp@udp.gov.by

Рэжым работы:
Пн-Пт з 9.00 да 18.00


elobr_script =