Дзяржаўная прыродаахоўная ўстанова «Нацыянальны парк «Прыпяцкі»
Лагатып:
Кароткая назва
:
Дзяржаўная прыродаахоўная ўстанова «Нацыянальны парк «Прыпяцкі»
Апісанне:
Асабліва ахоўная прыродная тэрыторыя створана для захавання прыроднага комплексу даліны ракі Прыпяць як эталона прыродных ландшафтаў, сховішча генетычнага фонду расліннага і жывёльнага свету Беларускага Палесся. Лясы Нацыянальнага парка лічацца найбольш захаванымі сярод пойменных басейнаў Прыпяці і Дняпра. Па сваёй багатай біяразнастайнасці яны ўнікальныя для ўсёй Усходне-Еўрапейскай раўніны.
У мэтах комплекснага развіцця лясной і паляўнічай гаспадаркі, рашэнні прыродаахоўных і сацыяльна-эканамічных задач у структуру Нацыянальнага парка ўваходзіць эксперыментальная лесапаляўнічая гаспадарка «Ляскавічы», якая з'яўляецца навукова-вытворчай базай Нацыянальнага парка.
Асноўныя напрамкі дзейнасці Нацыянальнага парка «Прыпяцкі»:
- захаванне ў натуральным стане біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці тэрыторыі;
- комплекснае вывучэнне ўнікальных і тыповых прыродных комплексаў і аб'ектаў Палескага рэгіёну;
- аднаўленне парушаных прыродных комплексаў і аб'ектаў, якія маюць асаблівую экалагічную, гісторыка-культурную і эстэтычную каштоўнасць, іх устойлівае выкарыстанне ў прыродаахоўных, навуковых, асветніцкіх, аздараўленчых, рэкрэацыйных i iншых мэтах;
- выкананне навукова-даследчых работ, накіраваных на вывучэнне сучаснага стану біятычных кампанентаў экасістэм парку;
- захаванне і аднаўленне рэдкіх і знікаючых відаў расліннага і жывёльнага свету;
- турыстычная дзейнасць, накіраваная на выкананне рэкрэацыйна-турысцкай, адукацыйнай, аздараўленчай і эколага-асветніцкай функцый;
- захаванне гісторыка-культурнай спадчыны (аб'екты этнаграфіі, археалогіі, гісторыі, палеанталогіі і інш.);
- лесагаспадарчая дзейнасць і дрэваапрацоўка;
- вядзенне паляўнічай гаспадаркі і рыбалоўства;
- арганізацыя выканання прыродаахоўных мерапрыемстваў на тэрыторыі нацыянальнага парку, забеспячэнне выканання ўстаноўленага рэжыму яго аховы і выкарыстання.
У мэтах папулярызацыі і захавання этнакультурных традыцый, народных промыслаў і культурнай спадчыны палескага краю на тэрыторыі нацыянальнага парку адзін раз у два гады праводзіцца Міжнародны фестываль этнакультурных традыцый «Кліч Палесся», які прыцягвае ўвагу не толькі беларускіх, але і замежных гасцей.
Адрас:
247946, Рэспубліка Беларусь, Гомельская вобл., Петрыкаўскі р-н, аг.Ляскавічы, вул.С.Глушко, 7а
Тэлефон:
+375 (2350) 5-70-02
Тэл/факс:
+375 (2350) 5-71-02
Найменне пасады кіраўніка прадпрыемства
:
Генеральны дырэктар
Прозвішча, імя, імя па бацьку кіраўніка прадпрыемства:
Апановіч Юрый Аляксандравіч
Вобласць:
13