Гасцінічны комплекс «Юбілейны» размешчаны ў цэнтры горада Мінска на праспекце Пераможцаў, недалёка ад гістарычнага цэнтра сталіцы - Траецкага прадмесця. Зручнае і маляўнічае месцазнаходжанне, наяўнасць важных транспартных магістраляў, развітая гарадская інфраструктура і шырока прадстаўленыя магчымасці правядзення часу выгадна адрозніваюць гатэль сярод іншых гасцініц горада.
Наяўнасць у непасрэднай блізкасці ад гасцініцы Палаца спорту, кінатэатра, выставачных цэнтраў, буцікаў, ГЦ «Galleria Minsk», кафэ і рэстаранаў дазваляе нашым гасцям выбраць найбольш прыдатны для іх спосаб адпачынку.
Да паслуг гасцей маюцца 241 адно-, двух- і трохпакаёвых нумароў, у тым ліку катэгорыі «Люкс». Нумары элегантна абстаўлены, у кожным нумары маецца міжнародная і міжгародняя тэлефонная сувязь, тэлевізар і міні-бар, сейф, фен, працуе Wi-Fi. У гасцініцы ёсць пункт абмену валют, салон прыгажосці, кавярня і ўсё неабходнае гасцям.
Прыемна правесці час можна ва ўтульным рэстаране гасцінічнага комплексу «Юбілейны». Зала рэстарана прызначана на 150 пасадачных месцаў і прымае бізнес-фуршэты на 200-250 чалавек. Багатае меню з страў беларускай, рускай і еўрапейскай кухняў, салідны выбар вытанчаных спіртных напояў, фірмовыя кактэйлі, высакакласны сэрвіс і жывая музыка. Банкетная служба дапаможа найлепшым чынам арганізаваць у рэстаране прэзентацыі, прыёмы, бізнес-фуршэты, вяселля, банкеты, дзелавыя і святочныя абеды.
Для правядзення дзелавых мерапрыемстваў гасцінічны комплекс «Юбілейны» рады прапанаваць 4 канферэнц-залы з усім неабходным абсталяваннем:
На першым паверсе гасцінічнага комплексу размяшчаецца кавярня. Гасцям прапануецца шырокі асартымент кава: латэ, капучына, эспрэса, амерыкана, аўтарскія напоі, разнастайныя халодныя і гарачыя закускі.
Сардэчна запрашаем у Гасцінічны комплекс «Юбілейны». Мы заўсёды рады новым гасцям і нашым добрым сябрам!
вул. К.Маркса, 38
220016, г.Мінск
Тэл./факс:
+375 (17) 222-35-56
E-mail: udp@udp.gov.by
Рэжым работы:
Пн-Пт з 9.00 да 18.00