ААТ «Гасцініца Планета ***» мае сертыфікат адпаведнасці *** (тры зоркі).
Гасцінічны комплекс гатэля «Планета» прадстаўлены на рынку паслуг гатэляў і рэстаранаў з 1980 года і на працягу многіх гадоў з’яўляецца лідарам індустрыі гасціннасці Рэспублікі Беларусь з прыярытэтнай арыентацыяй на прыём і абслугоўванне замежных гасцей. За гэтыя гады комлексам прынята і абслужана больш за сто тысяч гасцей Мінска — прадстаўнікоў больш за 155 краін свету, якія высока ацанілі якасць паслуг і ўзровень абслугоўвання нашага гатэля.
Акрамя камфартабельнага нумарнога фонду, да паслуг гасцей - рэстаран, банкетныя залы, бары. Для зручнасці гасцей у гасцініцы працуюць банкамат для зняцця наяўных грошай; крамы ў тым ліку па продажы сувенірнай прадукцыі, прадметаў асабістай гігіены; салон прыгажосці; рэлакс-цэнтр з басейнам, турэцкай і фінскай саунамі, масажным кабінетам, пральня; камера захоўвання; абсталяванfz канферэнц-зала на 50 чалавек; пакой перамоў, аўтастаянка і паркоўка бясплатная для гасцей, якія пражываюць у гасцініцы; прапануюцца паслугі па турысцка-экскурсійным абслугоўванні. Ва ўсіх памяшканнях ёсць доступ WiFi.
Нумарны фонд гатэля складае 186 нумароў на 329 месцаў ад «бізнес-стандарт» класа да V.I.P.-апартаментаў, якія вылучаюцца прывабнасцю дызайну інтэр’ераў і ўзроўнем камфортнасці. У залежнасці ад катэгорыі нумары абсталяваныя душавымі кабінамі і/або ваннымі, тэле-, відэа-, аудыяапаратурай; міні-барамі; забяспечаны лініямі міжнароднай тэлефоннай сувязі і іншым неабходным для нармальнай жыццядзейнасці.
Мы цэнім індывідуальнасць кожнага свайго наведвальніка, таму да Вашых паслуг рэстаран «Планета» прапануе 3 прасторных, цалкам розных па стылі і інтэр'еру залы:
вул. К.Маркса, 38
220016, г.Мінск
Тэл./факс:
+375 (17) 222-35-56
E-mail: udp@udp.gov.by
Рэжым работы:
Пн-Пт з 9.00 да 18.00