Прыярытэтным напрамкам дзейнасці Дыпсэрвісу з'яўляецца вырашэнне комплексу пытанняў, звязаных з забеспячэннем на належным узроўні функцыянавання дыпламатычных прадстаўніцтваў, консульскіх устаноў і прадстаўніцтваў міжнародных арганізацый у Рэспубліцы Беларусь.
Дыпсэрвіс аказвае дыпламатычным прадстаўніцтвам, консульскім установам, прадстаўніцтвам міжнародных арганізацый і замежным кампаніям паслугі па падборы будынкаў і памяшканняў для размяшчэння офісаў, арэндзе жылых памяшканняў, падборы зямельных участкаў для будаўніцтва будынкаў прадстаўніцтваў.
Важнымі напрамкамі функцыянавання Дыпсэрвісу з'яўляюцца арганізацыя прыёму і знаходжання ў Рэспубліцы Беларусь афіцыйных дэлегацый Вышэйшага дзяржаўнага ўзроўню, а таксама дзейнасць у галіне турыстычных і культурна-пазнавальных паслуг, азнаямлення дыпламатаў з гістарычнай спадчынай Беларусі і дасягненнямі беларускага народа.
У 2014 годзе быў адкрыты «Dipservice Hall», які на сённяшні дзень з'яўляецца адной з самых папулярных пляцовак для правядзення дыпламатычных прыёмаў, канферэнцый і дзелавых сустрэч.
Разам з тым, Дыпсэрвіс прадастаўляе арганізацыям і прыватным асобам наступныя паслугі:
вул. К.Маркса, 38
220016, г.Мінск
Тэл./факс:
+375 (17) 222-35-56
E-mail: udp@udp.gov.by
Рэжым работы:
Пн-Пт з 9.00 да 18.00