Дзяржаўнае прадпрыемства «Беларусьторг» - гэта сучасная мультыпрофiльная арганiзацыя, якая паспяхова працуе на рынку Рэспублiкi Беларусь з 2006 года. Асноўными відамi дзейнасці прадпрыемства з’яўляюцца:
Дзяржаўнае прадпрыемства «Беларусьторг» таксама з'яўляецца сузаснавальнікам СТАА «Армянскі стандарт», ТАА «Белаграферт» і ТАА «АМАЦІСТА ГРУП».
На сёняшнi дзень дынамiчна развiваецца ўласная рознiчная сетка «Амацiста», крамы якой знаходзяцца ў буйных гарадах Беларусi. У крамах «Амацiста» прадстаўлен вялiкi асартымент напiткаў з усяго свету, разнастайная тытунёвая прадукцыя, а таксама бакалея па вельмi прыемным цэнам. У крамах створана ўтульная атмасфера, а прафесiйныя прадаўцы заўсёды дапамогуць зрабiць выбар па вашаму густу i пракансультуюць па ўсiм пытанням.
З 2012 года каля Бярэзiнскага бiясфернага запаведнiка арганiзавана вытворчасць мінеральнай і пітнай вады гандлёвай маркi «БАРАВАЯ». Свiдравiны прадпрыемства знаходзяцца ў хваёвым бары, што дазваляе здабываць экалагiчную чыстую ваду. Тэхналогiя вытворчасцi заснавана на прыроднай фiльтрацыi без ужывання адваротнага осмаса, што дазваляе захаваць унiкальны смак вады з артэзiанскай крынiцы. Вада выпускаецца у розных аб'ёмах: 0,33л, 0,5л, 1,0л, 1,5л, 5,0л, 19,0л, мінеральная і пітная, газiраваная i негазiраваная. Для фiзiчных асоб дастаўка вады «БАРАВАЯ» ажыццяўляецца па гораду Мінску, а для юрыдычных асоб – па ўсёй тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь.
Фiлiял «Целяханы» дзяржаўнага прадпрыемства «Беларусьторг» з’яўляецца адзiным вытворцам лыж у Рэспублiкi Беларусь. Сучасныя тэхналогii, якасныя матэрыялы i штодзённы кантроль на кожным этапе вырабу дазваляе прадпрыемству вырабляць высокатэхналагiчныя спартыўна-бегавыя лыжы.
Акрамя лыж філіял «Целяханы» вырабляе мэблевы шчыт з масiва сасны i бярозы, паганажныя вырабы, мэблевыя дэталi i iншую прадукцыю дрэваапрацоўкi.
Шматгадовы вопыт дазваляе прадпрыемству паспяхова працаваць у кожным накiрунку сваёй дзейнасцi, развiваць наiлепшыя якасцi, якiя адказваюць высокiм патрабаванням сучаснага рынка.
вул. К.Маркса, 38
220016, г.Мінск
Тэл./факс:
+375 (17) 222-35-56
E-mail: udp@udp.gov.by
Рэжым работы:
Пн-Пт з 9.00 да 18.00