У склад ААТ «Цяплічны камбінат Мачулішчы» ўваходзяць некалькі падраздзяленняў, якія ажыццяўляюць розную дзейнасць. Асноўны напрамак - вытворчасць агародніны абароненага грунту. Прадпрыемства таксама аказвае паслугі кантрольна-аналітычнай лабараторыі, займаецца рознічным і аптовым гандлем.
Прадпрыемства прыкладае шмат намаганняў для забеспячэння камфортных і бяспечных умоў пражывання і працы, развіцця сацыяльнай інфраструктуры.
Стратэгічная мэта прадпрыемства - стварэнне высокарэнтабельнай вытворчасці, адпаведнай сучаснаму ўзроўню развіцця сельскагаспадарчай галіны. Таму для прадпрыемства важным з'яўляецца захаванне існуючага рынкавага пазіцыянавання з паступовым павелічэннем прысутнасці як на ўнутраным, так і на знешніх рынках.
Асноўная мэта далейшага развіцця - павышэнне эканамічнай эфектыўнасці дзейнасці і канкурэнтаздольнасці сельскагаспадарчай прадукцыі, зніжэнне яе сабекошту, забеспячэнне збалансаванасці ўнутранага харчовага рынку па попыту і прапанове, нарошчванне экспартнага патэнцыялу. Для гаспадаркі сёння важна прытрымлівацца зададзенага вэктару развіцця, умець знаходзіць арыгінальныя рашэнні складаных задач, быць паслядоўным у складаных эканамічных умовах.
Пастаяннае і ўстойлівае развіццё, а таксама арыентацыя на высокі вынік - такі стыль работы прадпрыемства, усталяваны кіраўніком. Толькі зладжаныя дзеянні ўсяго калектыву і кожнага канкрэтнага супрацоўніка дазваляюць дамагацца поспехаў у дасягненні мэты.
вул. К.Маркса, 38
220016, г.Мінск
Тэл./факс:
+375 (17) 222-35-56
E-mail: udp@udp.gov.by
Рэжым работы:
Пн-Пт з 9.00 да 18.00