Рус Бел
Новости подчиненных организаций
23.04.2024
ГУ «Республиканский культурно-просветительный центр» Управления делами Президента Республики Беларусь
22.04.2024
Березинский биосферный заповедник
Смотреть все
Главная // Новости // Новости подчиненных организаций

Лепшыя работнікі ферм і комплексаў ААТ «Васілішкі» атрымалі ўзнагароды ў рамках акцыі «Наш жывёлавод»

ОАО «Василишки»
11.04.2023
ОАО «Василишки»

У Шчучынскім раёне Гродзенскай вобласці завяршаецца рэспубліканская акцыя «Наш жывёлавод». У рамках акцыі прадстаўнікі раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў АПК наведваюць фермы і комплексы, каб падзякаваць за працу і адзначыць перадавых жывёлаводаў лістамі падзякі і грашовымі прэміямі.

Гэтым разам старшыня Шчучынскай раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Генрых Юрэвіч дзякаваў за працу і адзначаў падарункамі лепшых работнікаў ферм і комплексаў ААТ «Васілішкі».

ААТ «Васілішкі» – найбуйнейшая гаспадарка Шчучынскага раёна. Там заўсёды трымаюцца на добрым узроўні паказчыкі жывёлагадоўлі, што сведчыць пра кваліфікаванасць і стараннасць тутэйшых работнікаў.

Таксама ў віншавальных мерапрыемствах прыняў удзел дырэктар ААТ «Васілішкі» Антон Бурнос, які адзначыў высокі прафесіяналізм сваіх падначаленых.

Сярод адзначаных за добрую працу была аператар свінагадоўчай фермы «Плябанаўцы» Леанора Калесніковіч. Яна падзялілася сваімі эмоцыямі:

– Вельмі прыемна, што мяне адзначылі падчас акцыі. Сама я прыехала ў Шчучынскі раён з літоўскага Вільнюса яшчэ 29 гадоў таму і ўвесь гэты час працую на свінагадоўчых комплексах. 24 гады сачыла за апаросам – гэта надзвычай важная справа, бо маленькія парасяткі патрабуюць павышанай увагі. Зараз займаюся ўжо дарослымі свіннямі. Праца мне па душы, ды і падыходы да гадоўлі жывёл змяніліся. Пасля рэканструкцыі комплекса з’явілася сучаснае абсталяванне, якое значна палягчае работу.

Таксама ўзнагароду атрымала жывёлавод комплексу па вырошчванні цялушак «Галавічполле». Вось што яна расказала пра сябе:

– Працую з самага адкрыцця комплексу, гадоў ужо недзе 12. Мне вельмі падабаецца мая праца. Муж мой, дарэчы, працуе на адным комплексе са мной, можна сказаць, што ў нас сям’я жывёлаводаў. У мае абавязкі ўваходзіць догляд цялушак ад 4 месяцаў. Наш калектыў робіць усё згодна з тэхналогіяй, немалаважным з’яўляецца таксама і сумленны падыход да працы, які дазваляе атрымліваць добрае прыбаўленне ў вазе.

Крынiца: dzyannica.by

Смотреть все
Контактная информация

ул. К.Маркса, 38
220016, г.Минск

Тел./факс:
+375 (17) 222-35-56
E-mail: udp@udp.gov.by

Режим работы:
Пн-Пт с 9.00 до 18.00