Рус Бел
Новости подчиненных организаций
01.09.2026
Республиканский клинический медицинский центр Управления делами Президента Республики Беларусь
01.09.2026
ОАО «Александрийское»
31.08.2026
Республиканский клинический медицинский центр Управления делами Президента Республики Беларусь
Смотреть все
Главная // Новости // Новости подчиненных организаций

Сенатар Міхаіл Русы сустрэўся з працоўным калектывам і пазнаемілся з вытворчасцю Нацпарка “Прыпяцкі”

ГПУ НП «Припятский»
19.09.2025
ГПУ НП «Припятский»


Знаходзячыся з візітам на Петрыкаўшчыне, Міхаіл Русы ў межах адзінага дня інфармавання сустрэўся з працоўнымі калектывамі Нацыянальнага парку “Прыпяцкі” і ААТ “Агра-Ляскавічы”. Месяц правядзення вызначыў галоўную тэму сустрэчы: “Дзень народнага адзінства – значэнне міру і згоды”.

Выступаючы па асноўнай тэме адзінага дня інфармавання, парламентарый расказаў пра тыя роўныя магчымасці для развіцця, якія з’явіліся ў жыхароў Заходняй Беларусі пасля гістарычнага ўз’яднання з БССР. А яны ўключаюць у сябе жыццёва важныя: атрыманне адукацыі, развіццё прамысловасці, сельскай гаспадаркі, культуры, павышэнне ўзроўню і якасці жыцця.

Спыніўся таксама на ключавых аспектах беларускай дзяржаўнасці, звярнуўшы ўвагу на каштоўнасць міру для беларусаў, гарантаванне бяспекі і парадку ў краіне, унутрыпалітычнай згодзе ў нашым грамадстве.

Міхаіл Іванавіч асабліва вылучыў тэзіс аб тым, што сіла краіны – у людзях і ў даверы свайму лідару:

– Беларусь – невялікая краіна, але моцная, таму што згуртаваная. Людзі падтрымліваюць Прэзідэнта, таму што бачаць вынікі яго працы: стабільнасць у эканоміцы, развіццё сацыяльнай сферы, добраўпарадкаванне гарадоў і вёсак. Усё гэта магчыма толькі дзякуючы таму, што мы глядзім у адным напрамку.

Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь  па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Міхаіл Русы таксама пазнаёміўся з перспектыўным накірункам лясной галіны – вытворчасцю драўняных паліўных гранул, пелет, пацікавіўся прадукцыяй дрэваапрацоўчага комплексу “Ляскавічы” ДПУ “Нацыянальны парк “Прыпяцкі”, завітаў на МТК “Ляскавічы” ААТ “Агра-Ляскавічы”, дзе па даручэнні Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ідзе будаўніцтва двух кароўнікаў на 384 галавы кожны, і наведаў будаўнічую пляцоўку, дзе ідуць актыўныя работы па ўзвядзенні 24-кватэрнага жылога дома для работнікаў ДПУ “Нацыянальны парк “Прыпяцкі”.



Смотреть все
Контактная информация

ул. К.Маркса, 38
220016, г.Минск

Тел./факс:
+375 (17) 222-35-56
E-mail: udp@udp.gov.by

Режим работы:
Пн-Пт с 9.00 до 18.00