У гонар 80-годдзя Вялікай Перамогі Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Нацыянальны выставачны цэнтр «Белэкспа» і Нацыянальны цэнтр «Расія» запусцілі праект «Маршруты Перамогі».
Маршруты выхаднога дня дазваляюць акунуцца ў гераічную гісторыю двух брацкіх народаў, даведацца пра падзеі, якія назаўжды змянілі ход гісторыі. Гэты праект — даніна павагі тым, хто змагаўся за мірнае неба ў далёкія 1941-1945 гады і наказ новым пакаленням памятаць усіх і кожнага, хто здабываў Перамогу, распавялі ў «Белэкспа».
Эксперты турыстычнай галіны адзначаюць, што ў апошнія гады адным з ключавых у сферы турызму стаў аспект гуманізацыі: сёння людзі хочуць атрымліваць не толькі яркія ўражанні, але і новыя веды. І праект «Маршруты Перамогі» — адказ на гэты запыт.
— Подзвіг дзядоў і прадзедаў даў нам магчымасць захаваць культуру і прымножыць яе, — падкрэсліла намеснік дырэктара па турыстычнай дзейнасці рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Нацыянальны выставачны цэнтр «Белэкспа» Алена Ліхімовіч.
Праект «Маршруты Перамогі» прадугледжвае некалькі турыстычных праграм, разлічаных на 2 або 3 дні. У нашай краіне турысты наведаюць у залежнасці ад абранага тура мемарыяльны комплекс «Хатынь», Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Белавежскую пушчу, Віцебск і Нясвіж, Брэсцкую крэпасць, Курган Славы і іншыя знакавыя мясціны. У Расіі — НЦ «Расія» і Крэмль, Музей перамогі і Музей музыкі, прагуляюцца па Аляксандраўскім садзе і парку Зараддзе, прымуць удзел у незабыўным падарожжы «Палёт над Расіяй» і г.д. Адной з найбольш цікавых лакацый «Маршрутаў Перамогі» стане наведванне музейнага комплексу «Дарогі памяці», распавяла Алена Ліхімовіч. Гэты ўнікальны комплекс пакуль шырока не вядомы беларускім турыстам. Маршрут па мемарыяльным комплексе «Дарогі памяці» займае 1418 крокаў — па колькасці дзён, якія працягвалася Вялікая Айчынная вайна. Суразмоўніца расказала, што арганізатары пастараліся стварыць праграмы пад розныя запыты, для турыстаў розных узростаў і інтарэсаў. Кошт тура ўключае праезд, пражыванне і харчаванне, а таксама квіткі ва ўсе музеі абранага маршруту (ЗВЯЗДА).
В рамках проекта «Маршруты Победы» государственное предприятие «БелЭкспо» и Национальный центр «Россия» приглашают всех желающих принять участие в розыгрыше уникального тура - поездки в Москву!
Для участия необходимо:
Быть подписанным на соцсети: Telegram (https://t.me/belexpotravel) и Instagram (https://www.instagram.com/belexpotravel/) BelExpoTravel.
Опубликовать у себя в Instagram пост с историей своей семьи о Великой Отечественной войне, отметив @BelExpoTravel и добавив хэштег #МаршрутыПобеды.
Самые трогательные и эмоциональные истории будут опубликованы в Telegram (https://t.me/belexpotravel) BelExpoTravel.
Бонусный шанс!
! Посетите действующую экспозицию «80 лет Победы» в Минском международном выставочном центре BELEXPO, по адресу: г. Минск, ул. Павлины Меделки, 24.
! Сделайте креативную фотографию на одной из экспозиций — лучшие работы будут отмечены ценными призами.
22 июня члены жюри определят победителя, который отправится в увлекательное путешествие по местам боевой славы.
Не упустите шанс выиграть поездку в Москву!
Смотреть все