Рус Бел
Главная // Новости // Главные новости

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў удзельнікаў і гасцей з Днём беларускага пісьменства

02.09.2023

"Сардэчна віншую вас з Днём беларускага пісьменства - святам нацыянальнай культуры, друкаванага слова і беларускай духоўнасці, якое сёлета адзначае 30-годдзе, - адзначыў Прэзідэнт. - За гэты час яго сталіцамі былі многія славутыя культурныя і асветныя цэнтры Беларусі, сярод якіх Полацк, Тураў, Навагрудак, Нясвіж, Пінск, Заслаўе, Шклоў. З імі звязаны імёны лепшых айчынных творцаў сусветнага маштабу - Еўфрасінні Полацкай, Кірылы Тураўскага, Францыска Скарыны, Пятра Мсціслаўца, Спірыдона Собаля, Сімяона Полацкага".

Аляксандр Лукашэнка назваў сімвалічным, што юбілей прыпаў на Год міру і стваральнай працы і святкуецца на гасціннай Віцебшчыне, дзе нараджалася беларуская дзяржаўнасць і знаходзіцца старажытнейшы цэнтр кнігадрукавання.

"Родная мова, веды і традыцыі продкаў заўсёды яднаюць людзей, натхняюць іх на плённую працу, дазваляюць пераадольваць цяжкасці і перашкоды, з'яўляюцца невычэрпнай крыніцай сілы і мудрасці народа, апорай у выхаванні патрыятызму і любві да Бацькаўшчыны", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы пажадаў усім удзельнікам і гасцям свята здароўя, шчасця, жыццёвай мудрасці і творчага плёну на карысць Радзімы.

 


Смотреть все
Контактная информация

ул. К.Маркса, 38
220016, г.Минск

Тел./факс:
+375 (17) 222-35-56
E-mail: udp@udp.gov.by

Режим работы:
Пн-Пт с 9.00 до 18.00