Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Галоўная // Задачы і функцыі

Задачы і функцыі

З'яўляецца органам дзяржаўнага кіравання, падпарадкаваным непасрэдна Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь. Было створана Указам Кіраўніка дзяржавы ў жніўні 1994, прайшло шлях ад невялікага падраздзялення, якое займалася матэрыяльна-тэхнічным і сацыяльна-бытавым забеспячэннем вышэйшых органаў дзяржаўнай улады, да органа дзяржаўнага кіравання, у падпарадкаванні якога знаходзяцца дзясяткі прадпрыемстваў, якія працуюць у розных галінах гаспадарчай дзейнасці.


Згодна з Палажэннем аб Кіраўніцтве справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь асноўнымі задачамі Кіраўніцтва з'яўляюцца:

  • фінансавае, матэрыяльна-тэхнічнае, сацыяльна-бытавое, медыцынскае забеспячэнне дзейнасці рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання;
  • арганізацыя адпачынку і аздараўлення грамадзян Рэспублікі Беларусь і замежных грамадзян;
  • стварэнне належных умоў для знаходжання ў Рэспубліцы Беларусь афіцыйных дэлегацый замежных дзяржаў і міжнародных арганізацый, дыпламатычных прадстаўніцтваў, консульскіх устаноў замежных дзяржаў і прадстаўніцтваў міжнародных арганізацый, у тым ліку знаходжання кіраўнікоў і супрацоўнікаў гэтых прадстаўніцтваў і ўстаноў;
  • забеспячэнне захаванасці ўнікальных запаведных месцаў Рэспублікі Беларусь, якія маюць нацыянальнае і міжнароднае значэнне;
  • захаванне, падтрыманне і развіццё беларускіх народных промыслаў, рамеснага мастацтва, гістарычных традыцый;
  • забеспячэнне правядзення дзяржаўнай палітыкі ў сферы гуманітарнай дзейнасці.

Структура Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь уключае каля 70 падпарадкаваных арганізацый, размешчаных на тэрыторыі і за межамі Рэспублікі Беларусь.

ГЛЯДЗЕЦЬ ФОТААЛЬБАМ ПРА АРГАНІЗАЦЫІ

У падпарадкаванні Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь знаходзяцца чатыры Нацыянальныя паркі - «Белавежская пушча», «Нарачанскі», «Прыпяцкі», «Браслаўскія азёры», а таксама Бярэзінскі біясферны запаведнік, у якіх праводзіцца вялікая прыродаахоўная праца, ствараецца сучасная інфраструктура і аказваюцца разнастайныя турыстычныя паслугі.




Уся гаспадарчая дзейнасць, якую арганізацыі, падпарадкаваныя Кіраўніцтву справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, ажыццяўляюць на тэрыторыі паркаў, вядзецца з улікам унікальнасці гэтых запаведных месцаў, накіравана на захаванне натуральных прыродных комплексаў, выхаванне ў турыстаў і адпачывальнікаў любові да роднага краю і беражлівага стаўлення да яго першародных багаццяў.




Вялікую ўвагу Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь надае праблемам аздараўлення насельніцтва, арганiзацыi адпачынку, у тым ліку дзіцячага і сямейнага. Санаторыi, якiя знаходзяцца на папулярных курортах за мяжой, маюць сучасную матэрыяльна-тэхнiчную базу. Штогод у замежных беларускiх санаторыях адпачываюць і папраўляюць здароўе дзясяткі тысяч нашых грамадзян.




У падпарадкаванні Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь знаходзяцца сталічныя гасцінічныя комплексы «Прэзідэнт-гатэль», «Гатэль «Мінск», «Планета», «Юбілейны», умовы пражывання ў якіх адпавядаюць самым высокім міжнародным нормам, а іх знешні і ўнутраны выгляд цалкам адпавядае самым высокiм стандартам.





Аўтатранспартная ўстанова «Белтрансспецаўта» Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь выконвае абслугоўванне дэлегацый і ўрачыстасцяў аўтамабілямі прадстаўніцкага класа, перавозку пасажыраў мікрааўтобусамі і аўтобусамі рознай змяшчальнасці (да 65 чалавек), а таксама ажыццяўляе перавозку грузаў аўтамабілямі рознай грузападымальнасці, рамонт і тэхнічнае абслугоўванне аўтамабіляў.


 

У аператыўным кіраванні Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь знаходзяцца 360 адміністрацыйных і грамадскіх будынкаў, створана дакладная сістэма па іх выкарыстанні і падтрыманні ў належным парадку, сістэматызаваныя арэндныя адносіны, узмоцнены кантроль за станам дзяржаўнай маёмасці.




ДВГА «Белмастацпромыслы» уключае уключае 7 прадпрыемстваў і 2 вытворчыя цэхі, якія ажыццяўляюць вытворчасць тавараў народных промыслаў і рамёстваў. Атрымалася захаваць традыцыі вырабу швейнай і ткацкай вытворчасці, вырабаў з саломы і гліны.





Культурна-асветніцкую, забаўляльную і выставачную дзейнасць ажыццяўляюць вядучыя ў рэспубліцы арганізацыі: Палац Рэспублікі, Рэспубліканскі культурна-асветніцкі цэнтр, БелЭкспа, укамплектаваныя самым сучасным тэхнічным абсталяваннем, што дазваляе праводзіць мерапрыемствы рэспубліканскага і міжнароднага значэння.



У сістэме Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта функцыянуе два аграпрамысловыя холдынгі, якія спецыялізуюцца на раслінаводстве, жывёлагадоўлі і перапрацоўцы сельгаспрадукцыі. У арганізацыях двух холдынгаў працуе каля 7000 чалавек. Агульная плошча сельскагаспадарчых зямель, якія знаходзяцца ў падпарадкаванні Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта, складае больш за 130 тысяч гектараў, змяшчаецца больш за 70 тысяч галоў буйной рагатай жывёлы, больш за 100 тысяч галоў свіней і амаль 2 млн. галоў птушкі. Прадпрыемствы аграпрамысловага комплексу з'яўляюцца самым буйным вытворцам і экспарцёрам прадукцыі ў сістэме.

Кантактная інфармацыя

вул. К.Маркса, 38
220016, г.Мінск

Тэл./факс:
+375 (17) 222-35-56
E-mail: udp@udp.gov.by

Рэжым работы:
Пн-Пт з 9.00 да 18.00


elobr_script =