Знаходзячыся з візітам на Петрыкаўшчыне, Міхаіл Русы ў межах адзінага дня інфармавання сустрэўся з працоўнымі калектывамі Нацыянальнага парку “Прыпяцкі” і ААТ “Агра-Ляскавічы”. Месяц правядзення вызначыў галоўную тэму сустрэчы: “Дзень народнага адзінства – значэнне міру і згоды”.
Выступаючы па асноўнай тэме адзінага дня інфармавання, парламентарый расказаў пра тыя роўныя магчымасці для развіцця, якія з’явіліся ў жыхароў Заходняй Беларусі пасля гістарычнага ўз’яднання з БССР. А яны ўключаюць у сябе жыццёва важныя: атрыманне адукацыі, развіццё прамысловасці, сельскай гаспадаркі, культуры, павышэнне ўзроўню і якасці жыцця.
Спыніўся таксама на ключавых аспектах беларускай дзяржаўнасці, звярнуўшы ўвагу на каштоўнасць міру для беларусаў, гарантаванне бяспекі і парадку ў краіне, унутрыпалітычнай згодзе ў нашым грамадстве.
Міхаіл Іванавіч асабліва вылучыў тэзіс аб тым, што сіла краіны – у людзях і ў даверы свайму лідару:
– Беларусь – невялікая краіна, але моцная, таму што згуртаваная. Людзі падтрымліваюць Прэзідэнта, таму што бачаць вынікі яго працы: стабільнасць у эканоміцы, развіццё сацыяльнай сферы, добраўпарадкаванне гарадоў і вёсак. Усё гэта магчыма толькі дзякуючы таму, што мы глядзім у адным напрамку.
Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Міхаіл Русы таксама пазнаёміўся з перспектыўным накірункам лясной галіны – вытворчасцю драўняных паліўных гранул, пелет, пацікавіўся прадукцыяй дрэваапрацоўчага комплексу “Ляскавічы” ДПУ “Нацыянальны парк “Прыпяцкі”, завітаў на МТК “Ляскавічы” ААТ “Агра-Ляскавічы”, дзе па даручэнні Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ідзе будаўніцтва двух кароўнікаў на 384 галавы кожны, і наведаў будаўнічую пляцоўку, дзе ідуць актыўныя работы па ўзвядзенні 24-кватэрнага жылога дома для работнікаў ДПУ “Нацыянальны парк “Прыпяцкі”.
Смотреть все