У лаўнж-зоне санаторыя «Прыазёрны» 16 лістапада адкрылася чарговая выстава карцін беларускіх мастакоў. Цяпер тут дэманструюцца творы мастачкі з Мінска Юліі Мацуры.
На выставе, якая называецца «Час цішыні», прадстаўлены пейзажы і нацюрморты. На адкрыцці выставы Юлія Мацура падаравала сваю карціну здраўніцы — прымаў яе дырэктар санаторыя «Прыазёрны» Сяргей Нехвядовіч.
Творы мастачкі вельмі спадабаліся наведвальнікам, пра што яны і расказвалі.
— Я для сябе даведаліся пра новага маладога мастака, — падзялілася адпачываючая Тамара з Мінска. — Цяпер хачу даведацца, дзе яна яшчэ выстаўляецца, таму што таксама жыву ў Мінску, а пра яе не чула. Абавязкова даведаюся больш пра Юлію ў інтэрнэце. Яна вельмі таленавітая. Мне здаецца, ў яе вялікае будучыня як мастака. Вы ведаеце, каб так напісаць прыроду, трэба вельмі яе любіць. Я сама восень люблю, але ж каб так напісаць, што не хочацца адыходзіць ад карціны…
Крынiца: Нарачанская зара
Смотреть все