Рус Бел
Баннер 1
Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь з'яўляецца органам дзяржаўнага кіравання, падпарадкаваным непасрэдна Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь, і мае шматпрофільную структуру. Падведамныя арганізацыі разам з пытаннямі забеспячэння дзейнасці рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, стварэння належных умоў для знаходжання ў краіне афіцыйных дэлегацый замежных дзяржаў і міжнародных прадстаўніцтваў арганізуюць адпачынак і аздараўленне грамадзян, забяспечваюць захаванасць і развіццё ўнікальных запаведных мясцін краіны, беларускіх народных промыслаў, рамеснага мастацтва, гістарычных традыцый і правядзенне дзяржаўнай палітыкі ў гуманітарнай дзейнасці.
Баннер 2
У веданні Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь знаходзяцца прыродныя тэрыторыі рэспубліканскага значэння, якія асабліва ахоўваюцца, – чатыры нацыянальныя паркі – «Белавежская пушча», «Нарачанскі», «Прыпяцкі», «Браслаўскія азёры» і Бярэзінскі біясферны запаведнік. Ва ўстановах вядзецца работа па захаванні ўнікальнай прыроднай і гісторыка-культурнай спадчыны, развіта турыстычная інфраструктура.
Баннер 6
Неад'емнай часткай айчыннай культуры, увасабленнем светаўспрымання і самабытных традыцый Беларусі з'яўляюцца народныя мастацкія промыслы. Перад Кіраваннем справамі Прэзідэнта Кіраўніком дзяржавы пастаўлены задачы па захаванні і развіцці беларускіх народных промыслаў, рамеснага мастацтва і гістарычных традыцый. У веданні Кіраўніцтва справамі знаходзіцца дзяржаўнае вытворча-гандлёвае аб'яднанне «Белмастацпромыслы», у склад якога ўваходзяць вытворцы тавараў народных промыслаў і рамёстваў. На прадпрыемствах захаваны традыцыі швейнай і ткацкай вытворчасцей, ганчарнага майстэрства і саломапляцення.
Баннер 3
Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь вядзе актыўную культурна-асветніцкую дзейнасць. У веданні Кіраўніцтва вядучыя культурныя пляцоўкі краіны - Палац Рэспублікі і Рэспубліканскі культурна-асветны цэнтр (канцэртная зала «Мінск»). На іх базе праводзяцца значныя рэспубліканскія і міжнародныя мерапрыемствы, форумы і канцэрты. Акрамя таго, у веданні Кіраўніцтва справамі знаходзіцца буйнейшае спецыялізаванае выставачнае прадпрыемства рэспублікі - Нацыянальны выставачны цэнтр «БелЭкспа», на пляцоўцы якога штогод праводзіцца мноства выстаў і дзелавых мерапрыемстваў.
Баннер 4
Вялікую ўвагу Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь надае пытанням аздараўлення насельніцтва, арганізацыі адпачынку, у тым ліку дзіцячага і сямейнага. Падведамныя санаторыі, якія знаходзяцца на папулярных курортах за мяжой і на тэрыторыі краіны, маюць сучасную матэрыяльна-тэхнічную базу і прадастаўляюць паслугі па шырокім спектры праграм аздараўлення. Штогод у іх адпачываюць і папраўляюць сваё здароўе дзясяткі тысяч грамадзян. Акрамя таго, у распараджэнні Кіраўніцтва справамі знаходзяцца Рэспубліканскі клінічны медыцынскі цэнтр, Цэнтр гігіены і эпідэміялогіі і сетка аптэк «БелЛекаЦэнтр».
Баннер 5
Абслугоўванне дэлегацый і ўрачыстасцей аўтамабілямі прадстаўнічага класа, перавозку пасажыраў мікрааўтобусамі і аўтобусамі рознай умяшчальнасці, перавозку грузаў аўтамабілямі рознай грузападымальнасці, рамонт і тэхнічнае абслугоўванне аўтамабіляў ажыццяўляе аўтатранспартная ўстанова «Белтрансспецаўта» Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Баннер 1
Баннер 2
Баннер 6
Баннер 3
Баннер 4
Баннер 5
Падначаленыя арганізацыі
Структура Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь уключае 66 падпарадкаваных арганізацый, размешчаных на тэрыторыі і за межамі Рэспублікі Беларусь.
Выберыце, якія арганізацыі паказаць на карце:
Убраць усе
Мiнск Вiцебск Магілёў Гомель Брэст Гродна Полацк Слонім Пiнск Бабруйск в. Будачы в. Сосны п/а Ратамка к.п. Нарач г.п. Радашковічы Слуцк аг. Каменюкі Браслаў аг. Ляскавічы п.Домжарыцы в. Курганы в. Шэпелевічы аг. Атоліна в. Багатырова аг. Васілішкі аг. Ціхінічы аг. Александрыя аг. Гарадзец г.п. Мачулішчы п/а Русіно г. Пружаны аг. Ждановічы в. Воўчкавічы Сілічы
Кантактная інфармацыя

вул. К.Маркса, 38
220016, г.Мінск

Тэл./факс:
+375 (17) 222-35-56
E-mail: udp@udp.gov.by

Рэжым работы:
Пн-Пт з 9.00 да 18.00