Рус Бел
Галоўная // Адміністрацыйныя працэдуры // Атрыманне тэхнічнага пасведчання аб прыдатнасці для прымянення ў будаўніцтве матэрыялаў і вырабаў

Атрыманне тэхнічнага пасведчання аб прыдатнасці для прымянення ў будаўніцтве матэрыялаў і вырабаў

Арганізацыя, упаўнаважаная на ажыццяўленне адміністрацыйнай працэдуры:
Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Беларускі інстытут будаўнічага праектавання» Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Пералік дакументаў і (або) звестак, што прадстаўляюцца зацікаўленымі асобамі ў арганізацыю для ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры:

  • заява (форма) з указаннем звестак аб наяўнасці заключэння аб удакладненні вобласці і ўмоў прымянення матэрыялаў і вырабаў, што выдаецца арганізацыямі, вызначанымі па выніках выпрабаванняў матэрыялаў і вырабаў у акрэдытаванай лабараторыі, і справаздачы органа, упаўнаважанага на выдачу тэхнічных сведчанняў аб прыдатнасці матэрыялаў і вырабаў для прымянення ў будаўніцтве, аб праверцы сістэмы вытворчага кантролю вытворцы (у выпадках, прадугледжаных тэхнічнымі нарматыўнымі прававымі актамі);
  • тэхнічныя нарматыўныя прававыя акты вытворцы на матэрыялы і вырабы;
  • дакументы вытворцы з указаннем наменклатуры, тыпаў, марак, вобласці прымянення, а таксама аб якасці матэрыялаў і вырабаў;
  • пратаколы выпрабаванняў матэрыялаў і вырабаў у акрэдытаванай лабараторыі.

Тэрмін ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры:
1 месяц

Тэрмін дзеяння дакументаў, якія выдаюцца пры ажыццяўленні адміністрацыйнай працэдуры:

  • 1 год – імпарцёрам і спажыўцам, але не больш за тэрмін прыдатнасці будаўнічых матэрыялаў (вырабаў);
  • 5 гадоў – вытворцам (на серыйную вытворчасць прадукцыі);
  • 1 год – вытворцам без правядзення праверкі сістэмы вытворчага кантролю вытворчасці.

Памер платы, якая спаганяецца пры ажыццяўленні адміністрацыйнай працэдуры:
плата за паслугі

Прыём па ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур:
панядзелак-чацвер, з 8.15 да 17.15, пятніца, з 8.15 да 15.35;
г. Мінск, вул. Смаленская, 15; 11 паверх;
e-mail: os@bisp.by;
Інтэрнэт-сайт: www.bisp.by,
www.bisp.by/vydacha-tehnicheskih-svidetelstv/
тэл. (+37517) 373-96-39; (+37529) 155-06-24
тэл/факс (+37517) 374-13-76

Карота Вадзім Яўгенавіч, дырэктар
тэл. (+37517) 322-84-84.

Кантактная інфармацыя

вул. К.Маркса, 38
220016, г.Мінск

Тэл./факс:
+375 (17) 222-35-56
E-mail: udp@udp.gov.by

Рэжым работы:
Пн-Пт з 9.00 да 18.00