Рус Бел
Галоўная // Год добраўпарадкавання

Год добраўпарадкавання

Першы год Пяцiгодкi якасцi будзе Годам добраўпарадкавання краiны

У навагоднім звароце да беларусаў Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка аб'явіў, што 2025 год у Беларусі будзе Годам добраўпарадкавання, а ўся пяцігодка – Пяцігодкай якасці.

«Наш шлях – пераемнасць. Змена пакаленняў завершыцца ў найбліжэйшыя гады. Па-беларуску мудра – з апорай на ўсё, што мы шануем і чым ганарымся. Наступная пяцігодка ў нашай краіне будзе пяцігодкай якасці. Кожны яе год мы прысвяцім аднаму найважнейшаму напрамку. Пачнём з Года добраўпарадкавання краіны. Мэтай добраўпарадкавання нашай Беларусі стане павышэнне якасці жыцця людзей», – заявіў беларускі лідэр.

Аляксандр Лукашэнка таксама адзначыў, што зусім хутка трэба будзе выбіраць будучыню дзяржавы. «Мы ўсе жадаем, каб яна была паспяховай і шчаслівай. І абавязкова мірнай!» – сказаў Прэзідэнт.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 9 студзеня 2025 года падпісаў Указ № 1, якім 2025 год аб'яўлены Годам добраўпарадкавання.

Гэты год дае старт пяцігодцы якасці і прадугледжвае комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на стварэнне і падтрыманне зручнага, бяспечнага, сучаснага і эстэтычна арганізаванага асяроддзя жыццядзейнасці людзей. Рэалізоўваць гэтыя мерапрыемствы дзяржава будзе сумесна з арганізацыямі і грамадзянамі.

У 2025 годзе будуць прыняты маштабныя меры, у тым ліку па навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкаванні населеных пунктаў, вытворчых аб'ектаў, падтрыманні ў належным стане тэрыторый уздоўж аўтамабільных дарог і чыгунак. Адбудзецца не менш як два рэспубліканскія суботнікі.

Ураду даручана ў месячны тэрмін зацвердзіць рэспубліканскі план мерапрыемстваў Года добраўпарадкавання.

Указ прадугледжвае актывізацыю валанцёрскага руху і рэалізацыю грамадзянскіх ініцыятыў, накіраваных на добраўпарадкаванне краіны.

Год добраўпарадкавання закліканы аб'яднаць намаганні дзяржавы і грамадства па далейшым паляпшэнні якасці жыцця ў Рэспубліцы Беларусь.

Крыніца: president.gov.by

Кантактная інфармацыя

вул. К.Маркса, 38
220016, г.Мінск

Тэл./факс:
+375 (17) 222-35-56
E-mail: udp@udp.gov.by

Рэжым работы:
Пн-Пт з 9.00 да 18.00