Рус Бел
Баннер 1
Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь з'яўляецца органам дзяржаўнага кіравання, падпарадкаваным непасрэдна Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь, і мае шматпрофільную структуру. Падведамныя арганізацыі разам з пытаннямі забеспячэння дзейнасці рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, стварэння належных умоў для знаходжання ў краіне афіцыйных дэлегацый замежных дзяржаў і міжнародных прадстаўніцтваў арганізуюць адпачынак і аздараўленне грамадзян, забяспечваюць захаванасць і развіццё ўнікальных запаведных мясцін краіны, беларускіх народных промыслаў, рамеснага мастацтва, гістарычных традыцый і правядзенне дзяржаўнай палітыкі ў гуманітарнай дзейнасці.
Баннер 2
У веданні Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь знаходзяцца прыродныя тэрыторыі рэспубліканскага значэння, якія асабліва ахоўваюцца, – чатыры нацыянальныя паркі – «Белавежская пушча», «Нарачанскі», «Прыпяцкі», «Браслаўскія азёры» і Бярэзінскі біясферны запаведнік. Ва ўстановах вядзецца работа па захаванні ўнікальнай прыроднай і гісторыка-культурнай спадчыны, развіта турыстычная інфраструктура.
Баннер 6
Неад'емнай часткай айчыннай культуры, увасабленнем светаўспрымання і самабытных традыцый Беларусі з'яўляюцца народныя мастацкія промыслы. Перад Кіраваннем справамі Прэзідэнта Кіраўніком дзяржавы пастаўлены задачы па захаванні і развіцці беларускіх народных промыслаў, рамеснага мастацтва і гістарычных традыцый. У веданні Кіраўніцтва справамі знаходзіцца дзяржаўнае вытворча-гандлёвае аб'яднанне «Белмастацпромыслы», у склад якога ўваходзяць вытворцы тавараў народных промыслаў і рамёстваў. На прадпрыемствах захаваны традыцыі швейнай і ткацкай вытворчасцей, ганчарнага майстэрства і саломапляцення.
Баннер 3
Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь вядзе актыўную культурна-асветніцкую дзейнасць. У веданні Кіраўніцтва вядучыя культурныя пляцоўкі краіны - Палац Рэспублікі і Рэспубліканскі культурна-асветны цэнтр (канцэртная зала «Мінск»). На іх базе праводзяцца значныя рэспубліканскія і міжнародныя мерапрыемствы, форумы і канцэрты. Акрамя таго, у веданні Кіраўніцтва справамі знаходзіцца буйнейшае спецыялізаванае выставачнае прадпрыемства рэспублікі - Нацыянальны выставачны цэнтр «БелЭкспа», на пляцоўцы якога штогод праводзіцца мноства выстаў і дзелавых мерапрыемстваў.
Баннер 4
Вялікую ўвагу Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь надае пытанням аздараўлення насельніцтва, арганізацыі адпачынку, у тым ліку дзіцячага і сямейнага. Падведамныя санаторыі, якія знаходзяцца на папулярных курортах за мяжой і на тэрыторыі краіны, маюць сучасную матэрыяльна-тэхнічную базу і прадастаўляюць паслугі па шырокім спектры праграм аздараўлення. Штогод у іх адпачываюць і папраўляюць сваё здароўе дзясяткі тысяч грамадзян. Акрамя таго, у распараджэнні Кіраўніцтва справамі знаходзяцца Рэспубліканскі клінічны медыцынскі цэнтр, Цэнтр гігіены і эпідэміялогіі і сетка аптэк «БелЛекаЦэнтр».
Баннер 5
Абслугоўванне дэлегацый і ўрачыстасцей аўтамабілямі прадстаўнічага класа, перавозку пасажыраў мікрааўтобусамі і аўтобусамі рознай умяшчальнасці, перавозку грузаў аўтамабілямі рознай грузападымальнасці, рамонт і тэхнічнае абслугоўванне аўтамабіляў ажыццяўляе аўтатранспартная ўстанова «Белтрансспецаўта» Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Баннер 1
Баннер 2
Баннер 6
Баннер 3
Баннер 4
Баннер 5
Падначаленыя арганізацыі
Структура Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь уключае 70 падпарадкаваных арганізацый, размешчаных на тэрыторыі і за межамі Рэспублікі Беларусь.
Выберыце, якія арганізацыі паказаць на карце:
Убраць усе
Мiнск Вiцебск Магілёў Гомель Брэст Гродна Полацк Слонім Пiнск Шклоў Бабруйск в. Будачы в. Сосны п/а Ратамка к.п. Нарач г.п. Радашковічы Слуцк аг. Каменюкі Браслаў аг. Ляскавічы п.Домжарыцы в. Курганы в. Шэпелевічы аг. Атоліна в. Багатырова аг. Васілішкі аг. Ціхінічы аг. Александрыя аг. Малыя Славені аг. Любінічы аг. Гарадзец аг. Гарадзішча г.п. Мачулішчы п/а Русіно г. Пружаны аг. Ждановічы в. Воўчкавічы Сілічы
Кантактная інфармацыя

вул. К.Маркса, 38
220016, г.Мінск

Тэл./факс:
+375 (17) 222-35-56
E-mail: udp@udp.gov.by

Рэжым работы:
Пн-Пт з 9.00 да 18.00