Дзяржаўная прыродаахоўная ўстанова «Бярэзінскі біясферны запаведнік» запрашае Вас наведаць дзіўны куток дзікай прыроды ў цэнтры Еўропы. Нашы госці могуць зручна змесцавацца ў гасцінічных комплексах і гасцявых хатках. У гасцініцах функцыянуюць рэстаран, бар, банкетны і більярдавы залы. Шырокі спектр дадатковых паслуг і экскурсійнае абслугоўванне дапамогуць нацешыцца актыўным адпачынкам на прыродзе.
Гасцінічны комплекс «Сергуч» размешчаны на цэнтральнай сядзібе запаведніка ў п. Дамжэрыцы, у 3 км ад аўтамагістралі Менск-Віцебск (121км. ад г. Менска). Трохпавярховая гасцініца ўдала ўпісваецца ў лясны ландшафт, утрымоўвае 35 камфартабельных нумароў (60 месцаў), якія абсталяваны тэлевізарамі і халадзільнікамі. На першым паверсе размешчаны рэстаран на 45 месцаў, бар на 20 месцаў, банкетны і більярдавы залы. На 2-м і 3-м паверхах — нумары. У меню рэстарана вялікі асартымент страў еўрапейскай і нацыянальнай беларускай кухні.
Гасцявыя хаткі:
«Хата рыбака і паляўнічага» — двухпавярховая драўляная хатка з 3-ма двухмеснымі нумарамі на 6 чалавек размешчана ў хваёвым бары на беразе возера Плаўна. Тут ёсць камінная зала, кухня, пляцоўка для пікнікоў, лодкавы прычал, спартовая пляцоўка, пляжная зона. Тэрыторыя кругласуткава ахоўваецца.
ГХ «Вольшыца» знаходзіцца ў 17 км ад цэнтральнай сядзібы запаведніка на беразе возера. Двухпавярховая ізаляваная хатка з дзвюма спальнямі, у якіх могуць змесцавацца 4 і 2 чалавекі. Тут ёсць кухня з электраплітой, печка, месца для пікніка, лодкавы прычал.
ГХ на воз. Домжарыцкае знаходзіцца ў хваёвым лесе на беразе возера, у 10 км ад цэнтральнай сядзібы запаведніка, і разлічана на прыём турыстаў да 6 чалавек.
«Хата рыбака» размешчана ў Барысаўскім раёне паблізу возера Палік. У хатцы 2 спальні на 4 чалавекі кожная, хол, абсталяваная кухня для самастойнага гатавання ежы, прыбіральня на вуліцы.
«Плаўна». Добраўпарадкаваныя двухпавярховыя катэджы размешчаны ў ціхім хваёвым лесе з відам на возера Плаўна, абсталяваны ўсімі выгодамі для камфартабельнага пражывання. Кожная гасцявая хатка разлічана на 8 чалавек, мае ўтульныя спальныя пакоі, а таксама кухню для самастойнага гатавання ежы.
вул. К.Маркса, 38
220016, г.Мінск
Тэл./факс:
+375 (17) 222-35-56
E-mail: udp@udp.gov.by
Рэжым работы:
Пн-Пт з 9.00 да 18.00