Экалагічная сцежка. Экалагічная сцежка праходзіць праз ельнік кіслічны, асіннік і змяшаны лес. Вавёркі, лясныя соні, ласі, высакародны алень і кабаны пакідаюць тут свае сляды. Узлесак — упадабанае месца гнездавання шматлікіх птушак: аўсянак, лясных канькоў, берасцянак. Тут можна сустрэць і найболей небяспечнага дзённага драпежніка — каршака-перапёлачніка, а паміж камянёў на зямлі — жвавую яшчарку, вужа ці гадзюку. Пухнаты дыван сфагнавых мохаў, квітнеючы падвей, насякомаедная расліна расіца, журавіны, дурніцы ажыўляюць балота ў розную пару года. Рэдкія птушкі, расліны і жывёлы, занесеныя ў Чырвоную кнігу Беларусі, з'яўляюцца здабыткам запаведніка.
Найстарым насельнікам вальераў з'яўляецца мядзведзіца Машка. Побач у невялікай клетцы з вясны 2012 года жыве маленькая мядзведзіца Умка, якая патрапіла да нас з Лепельскага лясгаса. У прасторным загоне жыве гігант нашых лясоў — зубр Борка, падораны нам Белавежскай пушчай падгадаваным бычком у 1999 году. Па суседстве ў вялікіх загонах пасяліліся гуллівая маладая пара ласёў і баязлівыя самкі аленя. Увесну 2012 года ў лясным заапарку тры казулі нарадзілі па адным казляняці, а ў кабаніхі Філімоніхі два маленькія паласатыя парасяткі. З'явіліся маляняты і ў янотападобных сабак. Тутака ж можна паназіраць і за драпежнікамі — хітрымі лісамі, ваўкамі. У асобных добраўладкаваных шырокіх і высокіх клетках жывуць куніцы і вавёрка. У лясным заапарку знайшлося месца і для птушыных насельнікаў запаведніка — драпежных птушак, бусла і лебедзя.
На тэрыторыі ляснога заапарка для турыстаў абсталяваны месцы адпачынку - альтанкі, лаўкі. Побач з тэрыторыяй размешчана аўтастаянка. Лясны заапарк адкрыты для наведвання ў летні перыяд з 9.00 да 17.00 штодня без выходных і перапынку на абед. Уваход у лясны заапарк платны. Квіткі можна набыць у кассе, размешчанай у галоўнага ўваходу ў заапарк.
вул. К.Маркса, 38
220016, г.Мінск
Тэл./факс:
+375 (17) 222-35-56
E-mail: udp@udp.gov.by
Рэжым работы:
Пн-Пт з 9.00 да 18.00