Кароткая характарыстыка паляўнічых угоддзяў дзяржаўнай прыродаахоўнай установы «Нацыянальны парк «Нарачанскі»
Паляўнічыя ўгоддзі дзяржаўнай прыродаахоўнай установы «Нацыянальны парк «Нарачанскі» змесцаваны ў паўночна-заходняй частцы Мінскай вобласці, часткова на тэрыторыі Мядзельскага, Пастаўскага, Вілейскага і Смаргоньскага раёнаў. Агульная плошча паляўнічых угоддзяў — 209 тыс. га, з іх:
— водна-балацяных 30,6 тыс. га,
— лясных 96,5 тыс. га,
— палявых 85,0 тыс. га.
Гаспадарка знаходзіцца ў 150 км ад горада Мінска, валодае развітай сеткай асфальтаваных і грунтовых дарог.
У гаспадарцы высокая шчыльнасць кабана і казулі, не рэдкія трафейныя асобіны лася і шляхетнага аленя. Лясныя і палявыя ўгоддзі багатыя зайцам, цецеруком, слонкай, курапаткай, лісіцай, янотападобным сабакам, куніцай. Не менш багатая разнастайнасць вадаплаўных птушак.
Паляванне ў Нацыянальным парку
ДПУ «НП «Нарачанскі» арганізуе індывідуальныя і групавыя паляўнічыя туры як для замежных грамадзянаў, так і для грамадзянаў Рэспублікі Беларусь.
Вялікай папулярнасцю сярод замежных паляўнічых карыстаюцца індывідуальныя і загонныя паляванні на капытных. З замежнымі кліентамі працуем як праз тураператараў, так і наўпрост паводле прэйскуранта. Паляўнічым прапануем наступныя паслугі: сустрэча ў аэрапорце, дапамога ў афармленні візы, жыццё ў гасцініцы ці паляўнічай хатцы з харчаваннем, афармленне дакументаў на правоз зброі і боепрыпасаў, на вываз трафеяў, транспартныя паслугі, забеспячэнне егерскім суправаджэннем, падрыхтоўка месца палявання, прэпараванне і падрыхтоўка трафеяў да перавозкі, цікавая экскурсійная праграма.
Падрабязна з умовамі пражывання можна азнаёміцца на нашым сайце www.naroch.com на старонцы “адпачынак”.
Заказы на паляўнічыя туры прапануем высылаць не пазней чым за 20 дзён да заезду на факс: +375 (1797) 47 508 ці на электронную пошту: info@naroch.com. Яны павінны ўтрымваць наступныя дадзеныя: прозвішча, імя і імя па бацьку паляўнічага, дата народзінаў, нумар пашпарта, прапіска, віды палявання, план адстрэлу, колькасць дзён палявання, тэрміны знаходжання, тып, мадэль, калібр і нумар (на рулі) зброі, колькасць нажоў карыстаных паляўнічым, колькасць увазных патронаў. У выпадку анулявання заказу трэба паведаміць пра гэта арганізатару не пазней чым за 10 дзён да заезду.
Тэрміны палявання
1. Казуля (індывідуальная трафейная і селекцыйная з засады, з падыходу, з падвабліваннем, з 15 траўня па 30 верасня)
2. Кабан з засады, з падыходу (з 15 траўня па 30 верасня)
3. Лось, алень высакародны (трафейная і селекцыйная з 1 па 30 верасня)
4. Лось, алень высакародны, кабан, казуля (восеньска-зімовая — з 1 кастрычніка па 15 снежня)
5. Кабан, алень высакародны (зімовая — з 15 снежня па 31 студзеня).
6. Гусак белалобы, гуменнік, шэры гусак (вясновая — з другой суботы сакавіка па другую нядзелю траўня, восеньская — з першай суботы верасня па другую нядзелю снежня)
6. Слонка на цязе (з першай суботы красавіка па другую нядзелю траўня)
7. Качар з падсадной, вабікам, пудзіламі (з першай суботы красавіка па другую нядзелю траўня)
8. Дзічына вадаплаўная і балацяная (летне-восеньская з першай суботы жніўня па другую нядзелю снежня)
вул. К.Маркса, 38
220016, г.Мінск
Тэл./факс:
+375 (17) 222-35-56
E-mail: udp@udp.gov.by
Рэжым работы:
Пн-Пт з 9.00 да 18.00