Дагаворы страхавання заключаюцца з юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі, якія ажыццяўляюць перавозку грузаў аўтамабільным транспартам па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і замежных дзяржаў у адпаведнасці з:
- Міжнароднай Канвенцыяй «Аб дагаворы міжнароднай дарожнай перавозкі грузаў» 1956 года;
- Патрабаваннямі, вызначанымі «Еўрапейскім пагадненнем аб міжнароднай дарожнай перавозцы небяспечных грузаў» (ДАПНГ, Жэнева, 1957),
пры міжнароднай перавозцы небяспечных адходаў — у адпаведнасці з патрабаваннямі «Базельскай канвенцыі аб кантролі за трансгранічнай перавозкай небяспечных адходаў і іх выдаленнем» (Базэль, 1989).
Страхавым выпадкам з'яўляецца факт надыходу адказнасці Страхавальніка за:
страту і/або пашкоджанне грузу, прынятага да перавозкі;
- Фінансавыя страты, панесеныя кліентам Страхавальніка, якія наступілі з прычыны пратэрміноўкі ў дастаўцы грузу;br />
- Перад мытнымі органамі ў сувязі з выплатай мытных пошлін, падаткаў, збораў іншых сум, якiя бяруцца пры ўвозе або вывазе грузаў;
- Перад трэцімі асобамі ў выпадках прычынення шкоды грузу, які ім перавозіўся.
Дагаворам прадугледжваецца безумоўная франшыза па кожнай рызыцы, велічыня якой вызначаецца па дамове паміж страхаўшчыком і страхавальнікам. Пры заключэнні дагавору страхавання на 1 год прадугледжана паэтапная выплата страхавога ўнёску. Колькасць этапаў можа быць ад двух да дванаццаці.
Базавы страхавы тарыф на 1 перавозку складае ад 0,2% ад ліміту адказнасці на адзін страхавы выпадак. Да базавага тарыфа ўжываюцца каэфіцыенты карэктыроўкі ў залежнасці ад умоў страхавання.
Кантактная інфармацыя:
За больш падрабязнай інфармацыяй звяртайцеся па адрасе: г. Мінск, вул. Мяснікова, 39, 2 паверх, тэл.:200-37-92.
вул. К.Маркса, 38
220016, г.Мінск
Тэл./факс:
+375 (17) 222-35-56
E-mail: udp@udp.gov.by
Рэжым работы:
Пн-Пт з 9.00 да 18.00