Рус Бел
Галоўная // Каталог паслуг

Каталог паслуг

Добраахвотнае страхаванне маёмасці прадпрыемстваў і арганізацый

Кароткае апісанне паслугі:

Дагавор па гэтым тыпе страхавання дазволіць кіраўнікам любой арганізацыйна-прававой формы ўласнасці быць упэўненымі ў захаванасці маёмасці прадпрыемства. Дагавор гарантуе пакрыццё стратаў, нанесеных у выніку страхавога выпадку.

Страхаванне распаўсюджваецца на:
  - асноўныя фонды (будынкі, збудаванні, перадаткавыя прылады, машыны і абсталяванне, трубаправоды (абсталяванне і складовыя часткі), і іншая маёмасць, якая адносіцца да асноўных фондаў);
  - абаротныя сродкі;
  - малакаштоўныя і хутказношвальныя прадметы;
  - аб'екты нескончанага капітальнага будаўніцтва;
  - грашовыя аўтаматы;
  - выставачныя асобнікі;
  - маёмасць на час правядзення эксперыментальных і даследчых работ;
  - прадметы рэлігійнага культу;
  - творы мастацтва.

Да страхавых выпадкаў адносяцца страта або пашкоджанне застрахаванай маёмасці з прычыны пажару, стыхійных бедстваў, пашкоджанні вадой з водаправодных, каналізацыйных, ацяпляльных і супрацьпажарных сістэм, наўмысных, а таксама неасцярожных дзеянняў трэціх асоб, выбуху паравых катлоў, газасховішчаў, газаправодаў, машын, апаратаў, крадзяжу са узломам, рабавання (разбою) у месцы страхавання. Падлягаюць кампенсацыі таксама разумныя і мэтазгодныя выдаткі, звязаныя з памяншэннем памеру страт.

Страхавая сума вызначаецца па пагадненні бакоў, але ў памеры, якi не перавышае сапраўднага кошту маёмасці.

Кантактная інфармацыя:

Кантактная інфармацыя:

За больш падрабязнай інфармацыяй звяртайцеся па адрасе: г. Мінск, вул. Мяснікова, 39, 2 паверх, тэл.: 200-37-92.

Кантактная інфармацыя

вул. К.Маркса, 38
220016, г.Мінск

Тэл./факс:
+375 (17) 222-35-56
E-mail: udp@udp.gov.by

Рэжым работы:
Пн-Пт з 9.00 да 18.00