Рус Бел
Галоўная // Каталог паслуг

Каталог паслуг

Санаторна-курортнае лячэнне

Кароткае апісанне паслугі: Санаторна-курортнае лячэнне і аздараўленне адпачывальнікаў.
Дэталёвае апісанне паслугі: Медыцынскі профіль санаторыя:

хваробы органаў стрававання;
хваробы мочапалавой сістэмы;
хваробы касцёва-мышачнай сістэмы і злучальнай тканкі;
хваробы сістэмы кровазвароту;
хваробы органаў дыхання, эндакрыннай сістэмы;
хваробы нервовай сістэмы.

Санаторна-курортныя пуцёўкі прапануюцца на тэрмін лячэння ад 14 дзён — гэта неабходны мінімум для дасягнення станоўчага эфекту. Таксама прапануецца аздараўленчая пуцёўка да 7 дзён (з кастрычніка па красавік), у кошт якой уключаны харчаванне і пражыванне, медыцынскія паслугі кліенты выбіраюць самастойна, зыходзячы з паказанняў. У тур выхаднога дня ўключана толькі пражыванне, харчаванне і медыцынскія паслугі набываюцца асобна.
Набываючы санаторна-курортную пуцёўку, вы атрымліваеце пэўны пералік працэдур, уключаных у кошт пуцёўкі.

Інфраструктура:

Лячэбны корпус. Тут размешчана практычна ўся дыягнастычная і лячэбная база: шэраг фізіятэрапеўтычных кабінетаў і функцыянальных падраздзяленняў, басейн 8 х 25 м з мінеральнай вадой з мужчынскай і жаночай саунамі, трэнажорная зала.



Адпачывальнікі размяшчаюцца ў трох карпусах.

Корпус №1 адкрыты ў красавіку 2010 г. пасля рэканструкцыі. Будынак 3-павярховы, ёсць ліфт, прымыкае да лячэбнага корпусу і сталовай. У корпусе 75 нумароў на 126 ложка-месцаў. У тым ліку: 24 аднамесных, 23 аднапакаёвых двухмесных (у тым ліку 4 нумары, абсталяваныя для пражывання інвалідаў-калясачнікаў), 22 двухпакаёвых двухмесных і 6 двухпакаёвых двухмесных катэгорыі «Люкс».



Корпус №2 размешчаны ў непасрэднай блізкасці ад водалячэбніцы, цэнтральнага корпуса №1, сталовай і аўтастаянкі. У цяперашні час знаходзіцца на капітальным рамонце.



Корпус №3 размешчаны ў некаторым аддаленні ад лячэбнага корпуса. У ім 20 нумароў на 40 ложка-месцаў, а таксама крама. Маюцца тры нумары катэгорыі «люкс» — гэта чатырох-пакаёвыя нумары з гарнітурнай італьянскай мэбляй; адзін аднапакаёвы аднамесны нумар, дзевяць двухпакаёвых двухмесных і сем 3-х і 4-х пакаёвых 2-месных нумароў. Практычна ў кожным нумары акрамя спальных пакояў маюцца гасціныя, сталовыя, лоджыі. Гэтыя прасторныя нумары ідэальна падыходзяць для сямейнага адпачынку з дзецьмі.



Клуб. У асобным будынку клуба маюцца: танцавальная зала, бар, пакой для більярда, кінаканцэртная зала.

Бювет. Спецыяльна для правядзення пітнога водалячэння на тэрыторыі санаторыя пабудаваны бювет з мінеральнымі водамі «Баравая-1» і «Баравая-3».

Сталовая санаторыя мае залу для харчавання па заказным меню на 140 чалавек, залу для харчавання па тыпу «шведскі стол» на 80 чалавек, а таксама VIP-залу на 8 чалавек.
Кантактная інфармацыя: Кантактная інфармацыя:

211730, Віцебская вобл., Докшыцкі р-н, г.п. Бягомль, 8 (02157) 33463
Кантактная інфармацыя

вул. К.Маркса, 38
220016, г.Мінск

Тэл./факс:
+375 (17) 222-35-56
E-mail: udp@udp.gov.by

Рэжым работы:
Пн-Пт з 9.00 да 18.00