Дэталёвае апісанне паслугі:
Нараўне з аказаннем дыягнастычных і лячэбна-рэабілітацыйных паслуг, у санаторыі вялікая ўвага надаецца развіццю інфраструктуры. Для гасцей санаторыя прапануюцца: боўлінг, більярд і настольны тэніс, тэнісны корт, кіназала на 250 месцаў, бібліятэка, танцавальная зала. У санаторыі працуе пункт пракату (ровары, пляжныя прыналежнасці, спортінвентар, лыжы і канькі). Для адпачывальнікаў аказваюцца паслугі па друкаванні і вырабе лічбавых фатаграфій, распрацаваныя 10 экскурсійных маршрутаў для аказання экскурсійных паслуг. Працуе цырульня, у якой аказваюцца таксама паслугі па манікюры і педыкюры.
Штодня працуе крама, дзе можна набыць газеты, кнігі, часопісы, тавары паўсядзённага попыту. У краме «Сувеніры» можна купіць вырабы, выкананыя ў беларускім народным стылі. Аптэчны кіёск прапануе шырокі пералік лекавых сродкаў.
У фае корпуса «Блакітны» працуе бар, дзе прапануецца шырокі асартымент алкагольных і безалкагольных напояў, безалкагольных кактэйляў, гарачы шакалад, фруктовыя дэсерты, марозіва, а таксама вялікі выбар гарачых і халодных закусак.
У летні час каля корпуса «Блакітны» функцыянуе летніяе кафэ.
У лячэбным корпусе на першым паверсе размешчана кафэ-піцэрыя. Галоўнай стравай кафэ-піцэрыі несумненна, з'яўляецца піца! Яе можна замовіць з меню ў кафэ або зрабіць заказ проста ў нумар. У меню стравы беларускай і італьянскай кухні, можна выбраць сабе закуску, першую страву, гарачую страву або смачны дэсерт. Інтэр'ер кафэ выкананы ў сучасна-класічным стылі. Асаблівую хатнюю ўтульнасць надаюць драўляныя элементы інтэр'ера, дзякуючы чаму ствараецца спакойная атмасфера, а рамантычныя ноткі прыўносяць спецыяльныя падсвечнікі. Агульная ўмяшчальнасць кафэ — 33 пасадачныя месцы.
Таксама да паслуг гасцей санаторыя: платная ахоўная аўтастаянка, аддзяленне «Беларусбанк», скрынкі для захоўвання каштоўнасцяў, трэнажорная зала, інфакіёск, WI-Fi, аптэчны кіёск, магазін.