Да паслуг Гасцей санаторыя — рэстаранная зала для арганізацыі 5-ці разовага харчавання, уключанага ў кошт пуцёўкі. А таксама банкетная зала на 14 чалавек для арганізацыі урачыстасцяў і святочных мерапрыемстваў.
Санаторый «Юнацтва» практыкуе спалучэнне заказнога меню з элементамі шведскага стала. Кожны адпачывальнік акрамя індывідуальнай замовы гарачай стравы на сняданак, можа дапоўніць яго шырокім асартыментам закусак шведскага стала, а таксама вызначыць для сябе яго неабходную колькасць.
Дадаткова на абед і вячэру ў заказ уключаны «элемент шведскага стала» — салата-бар, прадстаўлены шырокім выбарам гародніны і зеляніны. У меню ўключаны гароднінныя, мясныя, рыбныя стравы і закускі, прыгатаваныя рознымі спосабамі, для якіх выкарыстоўваюцца спецыяльныя тэхналогіі і рэцэпты.
Харчаванне ў санаторыі будуецца на падставе сезоннага меню, складзенага з улікам фізіялагічных патрэбаў у харчовых рэчывах, энергіі, прынцыпаў здаровага харчавання і дыетатэрапіі. Згодна профілю санаторыя арганізавана пяціразовае харчаванне па дзеючых дыетах Б, П, Д, Н.
Рэалізацыя харчавання за наяўны разлік (магчымасць атрымаць поўны комплекс харчавання (сняданак, абед, вячэра), а таксама па асобнасці).
вул. К.Маркса, 38
220016, г.Мінск
Тэл./факс:
+375 (17) 222-35-56
E-mail: udp@udp.gov.by
Рэжым работы:
Пн-Пт з 9.00 да 18.00