Рус Бел
Галоўная // Каталог паслуг

Каталог паслуг

Гасцінічны комплекс «Юбілейны» аказвае паслугі па пражыванні, харчаванні, правядзенні канферэнцый рознага масштабу, банкетаў і іншых мерапрыемстваў

Кароткае апісанне паслугі:

Гасцінічны комплекс «Юбілейны» аказвае поўны комплекс паслуг па пражыванні, арганізацыі харчавання, правядзенні канферэнцый і г.д. У распараджэнні гасцей маецца рэстаран, 2 бары, казіно, більярд, салон прыгажосці, бесправадны інтэрнэт Wi-Fi і многае іншае&hollip;

Дэталёвае апісанне паслугі:

Гасцінічны комплекс «Юбілейны» размешчаны ў цэнтры горада Мінска на праспекце Пераможцаў, недалёка ад гістарычнага цэнтра сталіцы — Траецкага прадмесця. Зручнае і маляўнічае месцазнаходжанне, наяўнасць важных транспартный магістраляў, развітая гарадская інфраструктура і шырока прадстаўленыя магчымасці баўлення часу выгадна адрозніваюць гатэль сярод іншых гасцініц горада.

 

Наяўнасць у непасрэднай блізкасці ад гасцініцы Палаца спорту, кінатэатра, выставачных цэнтраў, буцікоў, кафэ і рэстаранаў дазваляе нашым гасцям выбраць найбольш прыдатны для іх спосаб адпачынку.

 

Дзякуючы зручнаму месцазнаходжанню і вельмі дэмакратычным цэнам, гасцінічны комплекс «Юбілейны» ідэальна падыдзе як для турыстаў, так і для людзей, якія прыязджаюць у Мінск па справах.

 

Да паслуг гасцей маецца 239 адна-, двух- і трохпакаёвых нумароў, у тым ліку катэгорыі «Люкс». Нумары элегантна абстаўленыя, у кожным нумары маецца міжнародная і міжгародняя тэлефонная сувязь, тэлевізар і міні-бар, сейф, фен, працуе Wi-Fi. У гасцініцы ёсць пункт абмену валют, салон прыгажосці, газетны кіёск, экспрэс-бар, бар «Сабрына» і ўсё неабходнае гасцям.

 

 

Прыемна правесці час можна ва ўтульным рэстаране гасцінічнага комплекса «Юбілейны». Зала рэстарана разлічана на 150 пасадачных месцаў і прымае бізнес-фуршэты на 200-250 чалавек. Багатае меню са страў беларускай, рускай і еўрапейскай кухань, салідны выбар вытанчаных спіртных напояў, фірменныя кактэйлі, высакакласны сэрвіс і жывая музыка. Банкетная служба дапаможа найлепшым чынам арганізаваць у рэстаране прэзентацыі, прыёмы, бізнес-фуршэты, вяселлі, банкеты, дзелавыя і святочныя абеды.

 

 

Для правядзення дзелавых мерапрыемстваў гасцінічны комплекс «Юбілейны» рады прапанаваць канферэнц-залу на 200 чалавек з усім неабходным абсталяваннем і пакой перамоў на 20 чалавек.

 

 Для аматараў весела правесці час з сям’ёй ці ў кампаніі сяброў гасцінічны комплекс «Юбілейны» прапануе боўлінг. Да вашых паслуг 4 дарожкі, кабельнае тэлебачанне, бар-рэстаран з вялікім выбарам прахаладжальных напояў. Персанал боўлінг-клуба з задавальненнем растлумачыць Вам правілы гульні і дапаможа падабраць амуніцыю.

 

Захапляльнай і незабыўнай стане ўрачыстасць, праведзеная ў боўлінгу. Дні нараджэння, сямейныя святы, сустрэчы сяброў — гэтыя падзеі стануць значна ярчэйшымі, калі правесці іх актыўна і ва ўтульным, натхняючым на сяброўскія размовы, месцы.

 

Дзейнічае гнуткая сістэма зніжак!

 

Спецыяльная прапанова — зніжкі для маладажонаў, зніжкі выхаднога дня, зніжкі для груп.

 

Праезд
да ст.м. «Няміга» або
да прыпынку «Гасцініца «Юбілейная» аўтобусамі № 1, 63, 69, 73, 91

 

Сардэчна запрашаем у гасцінічны комплекс «Юбілейны». Мы заўсё рады новым гасцям і нашым добрым сябрам!

Кантактная інфармацыя:

Кантактная інфармацыя:

Служба прыёму і размяшчэння:
+375 (17) 226-90-23,
+375 (17) 226-90-24
факс: +375 (17) 226-91-71

 

Аддзел браніравання:
+375 (17) 226-90-37

 

Аддзел маркетынгу:
+375 (17) 226-90-58
mark@yhotel.by

 

Рэстаран:
+375 (17) 226-90-34

 

Арэнда канферэнц-залаў:
+375 (17) 226-98-62

 

Боўлінг:
+375 (17) 226-98-81
 

 

Сайт: www.Yhotel.by

 

 

e-mail: info@yhotel.by

 

Кантактная інфармацыя

вул. К.Маркса, 38
220016, г.Мінск

Тэл./факс:
+375 (17) 222-35-56
E-mail: udp@udp.gov.by

Рэжым работы:
Пн-Пт з 9.00 да 18.00