Да паслуг нашых гасцей рады прапанаваць утульны рэстаран на 2 паверсе гасцінічнага комплекса і 2 бары&hollip;
Прыемна правесці час можна ва ўтульным рэстаране гасцінічнага комплекса «Юбілейны». Зала рэстарана разлічана на 150 пасадачных месцаў і прымае бізнес-фуршэты на 200-250 чалавек. Багатае меню са страў беларускай, рускай і еўрапейскай кухань, салідны выбар вытанчаных спіртных напояў, фірменныя кактэйлі, высакакласны сэрвіс і жывая музыка.
Банкетная служба дапаможа найлепшым чынам арганізаваць у рэстаране прэзентацыі, прыёмы, бізнес-фуршэты, вяселлі, банкеты, дзелавыя і святочныя абеды.
Захапляльнай і незабыўнай стане ўрачыстасць, праведзеная ў боўлінгу, які знаходзіцца непасрэдна побач з рэстаранам. Дні нараджэння, сямейныя святы, сустрэчы сяброў — гэтыя падзеі стануць значна ярчэйшымі, калі правесці іх актыўна і ва ўтульным, натхняючым на сяброўскія размовы, месцы.
Рэстаран аказвае паслугі па выязным абслугоўванні: прыгатаванне страў, сервіроўка, абслугоўванне афіцыянтамі, дастаўка абедаў у офісы. Акрамя таго, у нас прымаюцца заказы на выраб паўфабрыкатаў, банкетных страў, кулінарных і кандытарскіх вырабаў.
Рэстаран працуе штодзённа з 7-00 да 24-00.
Аплата ў нашым рэстаране ажыццяўляецца як наяўнымі, так і па безнаяўным разліку, а таксама з выкарыстаннем пластыкавых карт MASTERCARD, VISA, VISA ELEKTRON, EUROCARD, CIRRUS/MAESTRO, БелКарт.
Кантактная інфармацыя:
Заказ па тэл.:
+375 (17) 226-90-34,
+375 (29) 673-22-03
штодзённа з 7.00 до 24.00.
вул. К.Маркса, 38
220016, г.Мінск
Тэл./факс:
+375 (17) 222-35-56
E-mail: udp@udp.gov.by
Рэжым работы:
Пн-Пт з 9.00 да 18.00