Кароткае апісанне паслугі:
Аматараў актыўнага адпачынку запрашаем у боўлінг, які знаходзіцца на другім паверсе гасцінічнага комплекса. Да вашых паслуг 4 дарожкі для гульні, а таксама бар на 24 пасадачных месцы з шырокім выбарам напояў, закусак і гарачых страў.
Дэталёвае апісанне паслугі:
У нас вы можаце не толькі весела правесці час, але і зладзіць для свайго дзіцяці сапраўднае свята. ДЗЕНЬ НАРАДЖЭННЯ ў боўлінгу. Што можа быць цікавей?
Да вас прыехалі госці або вы не ведаеце, дзе правесці карпаратыўную вечарыну для супрацоўнікаў вашай фірмы? Можа быць, вы шукаеце месца для правядзення турніра? Мы з радасцю прапануем вам свае паслугі па арганізацыі незабыўнага вечара ў духу спартыўнай барацьбы, а нашы павары прыгатуюць для вас разнастайныя закускі і стравы еўрапейскай і нацыянальнай кухань.
Прыемны сюрпрыз для паспяховых гульцоў —
гадзіна гульні бясплатна!
Зніжкі для школьнікаў і студэнтаў (з панядзелка па чацвер) і, канешне, імяніннікаў!
Боўлінг – ідэальнае месца адпачынку для вас і вашых сяброў. Калі вы навічок, персанал боўлінга з задавальненнем растлумачыць правілы гульні і дапаможа ў падборы інвентару.