Рус Бел
Галоўная // Каталог паслуг

Каталог паслуг

Канферэнц-зала для Вашых бізнес-мерапрыемстваў

Кароткае апісанне паслугі: Гасцінічны комплекс «Юбілейны» прапануе для правядзення бізнес-мерапрыемстваў рознага ўзроўню канферэнц-залу ўмяшчальнасцю да 200 чалавек і пакой перамоў на 20 чалавек.
Дэталёвае апісанне паслугі: Зала абсталявана сталамі з падстветкай, сістэмай сінхроннага перакладу, акустычнай сістэмай. У якасці дадатковага абсталявання для арганізацыі мерапрыемства прапануецца тэлевізар, відэамагнітафон, мультымедыйны праектар, стэнды, фліп-чарт, Wi-Fi. Канферэнц-зала размешчана ў будынку адміністратыўнай прыбудовы да гасцініцы на першым паверсе.

 

Для ўдзельнікаў мерапрыемстваў, якія праводзяцца ў канферэнц-зале, аказваюцца паслугі па арганізацыі харчавання: кава-брэйкі, абеды, фуршэты, банкеты.

Калі вы хочаце правесці дзелавую сустрэчу з партнёрамі, перамовы ці прэзентацыю, да вашых паслуг пакой перамоў. За авальным сталом можа адначасова размясціцца да 20 чалавек. У якасці дадатковага абсталявання для вашага мерапрыемства прапануецца тэлевізар, відэапраектар, стэнды, доступ да Інтэрнэту па тэхналогіі Wi-Fi. Пакой перамоў размешчаны на 3-ім паверсе гасцініцы.
Кантактная інфармацыя: Кантактная інфармацыя:

Заказы на арэнду канферэнц-залы і пакоя перамоў прымаюцца па тэл. у прац.час.з 9-00 да 18-00 або кругласутачна па факсе: 226-91-71.
Кантактная інфармацыя

вул. К.Маркса, 38
220016, г.Мінск

Тэл./факс:
+375 (17) 222-35-56
E-mail: udp@udp.gov.by

Рэжым работы:
Пн-Пт з 9.00 да 18.00