ААТ «Гасцініца Планета» — першая ў Рэспубліцы Беларусь гасцініца, сістэма менеджменту якой адпавядае міжнародным стандартам якасці гасцінічных і рэстаранных паслуг ІСО 9001-2001.
Гасцінічны комплекс гатэля «Планета» прадстаўлены на рынку паслуг гатэляў і рэстаранаў з 1980 года і на працягу 28 гадоў з’яўляецца лідарам індустрыі гасціннасці Рэспублікі Беларусь з прыярытэтнай арыентацыяй на прыём і абслугоўванне замежных гасцей. За гэтыя гадя комплексам прынята і абслужана больш за 700 тысяч гасцей Мінска — прадстаўнікоў больш за 155 краін свету, якія высока ацанілі якасць паслуг і ўзровень абслугоўвання нашага гатэля.
У складзе комплекса функцыянуюць камфартабельны нумарны фонд; рэстаран, банкетныя залы, бары, летняе кафэ; казіно. Для камфорту гасцей у гатэлі працуюць пункты абмену валют; пункт аказання страхавых, паштовых паслуг, паслуг па пракаце аўтамабіляў; крамы па продажы сувенірнай прадукцыі, прадметаў асабістай гігіены і іншых тавараў «першай неабходнасці»; салон пргажосці; рэлакс-цэнтр з басейнам, турэцкай і фінскай саўнамі, масажным кабінетам, трэнажорамі; пральня; камера захоўвання; бізнес-цэнтр; абсталяваная канферэнц-зала на 50 чалавек; аўтастаянка і паркоўка; прапануюцца паслугі па турысцка-экскурсійным абслугоўванні; браніраванне авія- і чыгуначных білетаў; білетаў на канцэртна-відовішчныя мерапрыемствы і многае іншае.
Нумарны фонд гатэля складае 307 адна-, двух-, трохпакаёвых нумароў на 460 месцаў «эканом»- і «бізнес»- класа, класа «люкс», «апартаменты», V.I.P.-апартаментаў, якія вылучаюцца прывабнасцю дызайну інтэр’ераў і ўзроўнем камфортнасці. У залежнасці ад катэгорыі, нумары абсталяваныя душавымі кабінамі і/або ваннымі, тэле-, відэа-, аудыяапаратурай; міні-барамі; забяспечаны лініямі міжнароднай тэлефоннай сувязі і іншым неабходным для нармальнай жыццядзейнасці.
Рэстаран з трох утульных адасобленых залаў прапануе гасцям стравы еўрапейскай і нацыянальнай кухні; шырокі спектр эксклюзіўных фірмовых страў; кандытарскіх вырабаў уласнай вытворчасці, марожанага; харчаванне па тыпу «Шведскі стол»; «жывую» музыку, захапляльную начную шоў-праграму.
У гатэлі працуюць лобі- і экспрэс-бары, якія прапануюць шырокі выбар халодных і гарачых закусак, напояў, бутэрбродаў, салатаў; алкагольных напояў і кактэйляў; фірменных кандытарскіх вырабаў.
Вечар і ноч да раніцы можна прабавіць у цёплай і ўтульнай абстаноўцы начнога бара гатэля з дансінгам і начным шоў.
вул. К.Маркса, 38
220016, г.Мінск
Тэл./факс:
+375 (17) 222-35-56
E-mail: udp@udp.gov.by
Рэжым работы:
Пн-Пт з 9.00 да 18.00