Рус Бел
Галоўная // Каталог паслуг

Каталог паслуг

Рэстаран «Планета»

Дэталёвае апісанне паслугі:

Паважаныя Спадарыні і Спадары, запрашаем Вас наведаць рэстаран «Планета».


Вось ужо шмат гадоў мы маем гонар прымаць у сценах нашага рэстарана гасцей, якія прыязджаюць у Беларусь з розных краін свету. І мы, як ніхто іншы, разумеем, наколькі важна зрабіць на наведвальнікаў добрае ўражанне.

Мы цэнім індывідуальнасць кожнага свайго наведвальніка, таму да Вашых паслуг рэстаран «Планета» прапануе 3 прасторныя, абсалютна розныя па стылі і інтэр’еры залы:

  • -«Керамічная зала»
  • -«Зялёная зала»,
  • Малая банкетная зала (VIP-зала).

Спрадвеку ў нашых продкаў было прынята перш за ўсё накарміць дарагога госця, а ўжо толькі потым весці з ім няспешную прыемную гутарку. Мы свята шануем гэтую традыцыю і стараемся кожны дзень нязменна здзіўляць і радаваць нашых гасцей разнастайнымі стравамі беларускай і еўрапейскай кухні, фірменнымі эксклюзіўнымі стравамі, прыгатаванымі паводле ўласных рэцэптурных распрацовак. Самы патрабавальны густ парадуюць гарачыя стравы са свініны, ялавічыны, птушкі, гародніны, грыбоў, рыбы і морапрадуктаў (каралеўскіх крыветак і мідый); супы ад украінскага баршчу і салянак (мясных, рыбных, грыбных) да знакамітага французскага лукавага супу і італьянскага супу з гародніны «Мінестрэлі». У «Планеце» Вам таксама прапануюць вялізны выбар халодных закусак, супоў, салатаў, а таксама гарніраў з гародніны, якія, дарэчы, уваходзяць у кошт гарачых страў. У вас яшчэ не пацеклі слінкі? Тады зірніце на меню, складзенае шэф-поварам рэстарана «Планета», і Вам адразу ж захочацца пакаштаваць наймякчэйшага свінога мяска, запечанага з грыбочкамі; сакавітага судака, падсмажанага на грылі пад соўсам тар-тар, спрадвечна беларускую грыбную мачанку з блінамі; або фірменную страву ад нашага шэф-повара – філе птушкі з міндалём у соевым соўсе! Гэтыя і многія іншыя ласункі мы прапануем нашым наведвальнікам па прыемных цэнах.

Мы прапануем свае паслугі па правядзенні дзіцячых святаў. Усё, што Вам трэба — гэта даверыць арганізацыю мерапрыемства нам. Шчаслівая ўсмешка Вашага малыша будзе для Вас найлепшым успамінам пра яго бесклапотнае дзяцінства! Завадная музыка, салют з мульных бурбалак і каўбасныя шарыкі, клоўны, гульні, сюрпрызы для ўсіх гасцей, спецыяльнае дзіцячае меню. Падарыце Вашаму дзіцяці сапраўдне свята!

Аплата ў нашым рэстаране праводзіцца як за наяўны, так і за безнаяўны разлік, с выкарыстаннем пластыкавых карт VISA, MasterCard, Maestro.

Таксама мы спяшаемся паведаміць Вам, што наш рэстаран аказвае паслугі па выязным абслугоўванні мерапрыемтсваў розных відаў і ўзроўняў: прыгатаванне страў, сервіроўка, абслугоўванне афіцыянтамі.

Акрамя таго, прапануецца асобнае меню на абслугоўванне пад заказ банкетаў-фуршэтаў, выраб паўфабрыкатаў, банкетных страў і кандытарскіх вырабаў.

Усе залы нашага рэстарана адчынены для Вас штодзённа з 7.00 да 23.30.

Жывая музыка, дыскатэка, уваход бясплатны.

На тэрыторыі комплексу «Планета» да Вашых паслуг бясплатная аўтастаянка на 50-60 аўтамабіляў, пункт абмену валют, два гардэробныя пакоі.

Шаноўнае спадарства, мы ад усёй душы спадзяемся, што Вы як след ацэніце «Планету» і прыемнае баўленне свайго часу ў сценах нашага рэстарана стане Вашай добрай традыцыяй!
Кантактная інфармацыя:

г. Мінск, праспект Пераможцаў 31-1, гасцінічны комплекс «Планета», 2-гі паверх

тэл.  375 17 2267855,

тэл/факс  375 17 2038587

заказ па тэл.:  375 17 2034975, 375 29 1308755

e-mail:  reklama@hotelplaneta.by

www.hotelplaneta.by

Кантактная інфармацыя

вул. К.Маркса, 38
220016, г.Мінск

Тэл./факс:
+375 (17) 222-35-56
E-mail: udp@udp.gov.by

Рэжым работы:
Пн-Пт з 9.00 да 18.00