АБ РЭСТАРАНЕ
|
Афіцыйным заснавальнікам рэспубліканскага вытворча-гандлёвага ўнітарнага прадпрыемства «Лідо» з'яўляецца Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Беларускі рэстаран-бістро «Лідо» быў адкрыты ў Мінску 7 снежня 2004 года. |
У лік фірменных страў ўваходзяць кандытарскія і хлебабулачныя вырабы ўласнай вытворчасці, больш за 20 найменняў дэсертаў.
Наведвальнікаў, якія вызначыліся ў выбары і аплацілі замову, адміністратары рэстарана праводзяць да свабоднага століка. Яны ж пракансультуюць па любым ўзнікшым пытанні.
Паколькі «Лідо» рэстаран хуткага харчавання, загадзя займаць месцы тут не прынята. Забараняецца прыносіць і распіваць спіртныя напоі, курыць дазваляецца толькі за межамі рэстарана альбо ў адмыслова прызначанай для гэтага зале.
ДАДАТКОВЫЯ ПАСЛУГІ
ЭКСПРЭС-СЭРВІС
Рэстаран-бістро «Лідо» ажыццяўляе дастаўку карпаратыўных абедаў у офісы г.Мінска. Абедзеннае меню фармуецца самім заказчыкам ў пачатку дня, альбо загадзя агаворваецца меню на тыдзень. Мінімальная сума заказу складае 300 000 рублёў. Работнікі экспрэс-сэрвісу развозяць заказы на працягу працоўнага тыдня з 8.30 да 17.00. Дастаўка ажыццяўляецца на ўласным транспарце, што дазваляе зрабіць гэта аператыўна. Тэмпературны рэжым захоўваецца дзякуючы спецыяльнай герметычнай упакоўцы.
БАНКЕТЫ
«Лідо» арганізуе ўрачыстыя банкеты ў залах, разлічаных на 28, 36 і 66 пасадачных месцаў. Святочнае меню фарміруецца па папярэдняй дамоўленасці з кліентам. Стравы могуць быць як з меню рэстарана, так і прыгатаваныя па адмысловай замове.
На другім паверсе рэстарана-бістро «ЛІДО» на Кульман, 5А размясцілася казачная зона, дзе з дзецьмі можна адпачыць не толькі ў буднія дні ў любы час, але і арганізаваць любое свята з дзіцячым меню для самых маленькіх, уключаючы дыскатэкі, караоке і мыльныя бурбалкі.
Кантактная інфармацыя:
Кульман, 5А (ст.метро «Плошча Якуба Коласа»)
Панядзелак-нядзеля: c 9.00 да 21.00
Тэлефоны:
(017) 284-82-08
(029) 368-66-86
(029) 302-59-59
вул. К.Маркса, 38
220016, г.Мінск
Тэл./факс:
+375 (17) 222-35-56
E-mail: udp@udp.gov.by
Рэжым работы:
Пн-Пт з 9.00 да 18.00