Кароткатэрміновая і доўгатэрміновая арэнда будынкаў, офісных, жылых і складскіх памяшканняў, пражыванне ў гасцініцы.
Паслугі прадастаўляюцца як замежным дыпламатычным прадстаўніцтвам, так і беларускім юрыдычным і фізічным асобам.
Жылыя памяшканні ў доме №22а па вул. Чырвонаармейскай прапануюцца ў арэнду для пражывання Кіраўнікоў і супрацоўнікаў дыпламатычных місій, прадстаўніцтваў міжнародных арганізацый, консульскіх устаноў, а таксама прадстаўніцтваў замежных і сумесных прадпрыемстваў. Дом размешчаны ў маляўнічым месцы ў цэнтры г. Мінска на луцэ ракі Свіслач. Тэрыторыя дома агароджаная, добраўпарадкавана і ахоўваецца. Працуе кругласутачная дыспетчарская служба. За кожнай кватэрай замацавана адно бясплатнае парковачнае месца. У двары маецца стаянка для гасцей. Плошчы трохпакаёвых жылых памяшканняў складаюць 103 кв. метры, чатырохпакаёвых - 136 кв. метраў. Будынкі ў комплексе «Сцяпянка» прадстаўляюцца ў арэнду на кароткатэрміновай і доўгатэрміновай аснове дыпламатычным прадстаўніцтвам, замежным кампаніям, а таксама беларускім юрыдычным і фізічным асобам. Будынкі могуць выкарыстоўвацца як для пражывання, так і для размяшчэння офісаў. Комплекс «Сцяпянка» размешчаны ў дзесяці хвілінах язды на аўтамабілі ад праспекта Незалежнасці. На тэрыторыі комплексу маюцца рэстаран, альтанка-барбекю, лазня з басейнам, більярд, спортпляцоўкі, тэнісны корт і аўтастаянка. Тэрыторыя комплексу ахоўваецца.
Плошчы будынкаў складаюць ад 86,9 да 151,5 кв. метраў.
«Дыпсэрвіс» таксама прапануе для пражывання 2-х і 3-х месныя гасцінічныя нумары. Гасцініца размешчана ў 30 км ад г. Мінска на беразе маляўнічага возера ў лясной зоне. Тэрыторыя комплексу ахоўваецца.
У цэнтральнай частцы г. Мінска прапануецца ў арэнду невялікія складскія памяшканні для дыппрадстаўніцтваў і прадстаўніцтваў замежных кампаній і прадпрыемстваў.
вул. К.Маркса, 38
220016, г.Мінск
Тэл./факс:
+375 (17) 222-35-56
E-mail: udp@udp.gov.by
Рэжым работы:
Пн-Пт з 9.00 да 18.00