Рус Бел
Галоўная // Каталог паслуг

Каталог паслуг

Паэкземплярная ўпакоўка паліграфічнай прадукцыі ў тэрмапластычную плёнку

Кароткае апісанне паслугі:

У Беларускім Доме друку на базе нямецкай упаковачнай лініі для ўкладкі і паэкзэмплярнай упакоўкі часопіснай прадукцыі вы можаце заказаць такую паслугу, як паэкзэмплярная ўпакоўка сваёй паліграфічнай прадукцыі ў тэрмапластычную плёнку.

Дэталёвае апісанне паслугі:


Гэта дазволіць пашырыць Вашы магчымасці ў наступных кірунках:
  • Абараніць прадукцыю ад механічных пашкоджанняў.
  • Павысіць прэзентабельны выгляд прадукцыі.
  • Дадаткова ўкладваць неабходную Вам і Вашым кліентам прадукцыю ў асноўнае выданне (рэкламныя ўлёткі, буклеты, інфармацыйныя лісткі, візітоўкі, календары, кампакт-дыскі і іншую прэзентацыйную прадукцыю).
  • Вы самі маеце права выбіраць, якая прадукцыя будзе ўкладзена ўнутр выдання, а якая-зверху (на пярэдняй або адваротнай частцы кнігі, часопіса).

Наша абсталяванне мае наступныя тэхнічныя характарыстыкі, якія неабходна ўлічваць пры разглядзе пытання па ўпакоўцы Вашых выданняў:
  • Хуткасць пакавання ў аўтаматычным рэжыме — да 4000 экзэмпляраў у гадзіну. У выпадку ручнога саманакладу хуткасць ўпакоўкі памяншаецца ў залежнасці ад канкрэтнага заказу.
  • Упаковачны матэрыял — поліэтыленавая плёнка таўшчынёй 20 мкм.
  • Зварныя швы з 4-х бакоў.
  • Маецца два варыянты ўпакоўкі: 1-шы варыянт — свабоднае размяшчэнне выдання ва ўпаковачным пакеце, 2-гі варыянт - шчыльнае прыляганне пакавальнага матэрыялу па выданні.
  • Памер асноўнага пакавальнага выдання (у аўтаматычным рэжыме работы лініі): мінімальны — 110x120x13 мм, максімальны — 320x400x13 мм (ДХШХВ). Магчымы ручной саманакладу выданняў таўшчынёй да 80 мм з захаваннем вышэйзгаданых геаметрычных памераў па шырыні і даўжыні.
  • Памер укладання ўнутр асноўнага пакавальнага выдання: мінімальны — 148x105x3 мм, максімальны — 315x297x3 мм (ДХШХВ). Мінімальная таўшчыня паперы адзінкавага экзэмпляра ўкладання — 100 грм2. Максімальная таўшчыня — 30 мм/папера ад 80 гр/м2 і вышэй.
  • Агульная вышыня ўпакоўкі не павінна перавышаць 80 мм.
Кантактная інфармацыя: Кантактная інфармацыя:

Намеснік генеральнага дырэктара па вытворчасці
Арыхоўскі Юрый Дзмітрыевіч
 (017) 292-11-42
Кантактная інфармацыя

вул. К.Маркса, 38
220016, г.Мінск

Тэл./факс:
+375 (17) 222-35-56
E-mail: udp@udp.gov.by

Рэжым работы:
Пн-Пт з 9.00 да 18.00