Нацыянальны выставачны цэнтр «БелЭкспа» аказвае поўны комплекс паслуг па арганізацыі і правядзенні міжнародных і рэгіянальных, універсальных і спецыялізаваных выставак.
Згодна Статута прадпрыемства ажыццяўляе наступныя віды эканамічнай дзейнасці:
- правядзенне кірмашоў, выставак, навуковых і культурных сустрэч і кангрэсаў;
- распрацоўка дызайну выставачных стэндаў;
- здача ў наём уласнай нерухомай маёмасці;
- рэкламная дзейнасць.
Прадпрыемства ажыццяўляе наступныя ліцэнзуемыя віды дзейнасці:
- дзейнасць па забеспячэнню бяспекі юрыдычных і фізічных асоб;
- дзейнасць па забеспячэнню пажарнай бяспекі.
Паслугі Нацыянальнага выставачнага цэнтра «БелЭкспа» — гэта не толькі арганізацыя выставак у Мінску і на ўсёй тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, але і правядзенне калектыўных міжнародных мерапрыемстваў і нацыянальных экспазіцый Беларусі за мяжой. Пры непасрэдным удзеле НВЦ «БелЭкспа» лепшыя дасягненні прадпрыемстваў рэспублікі паспяхова прадэманстраваны ў многіх гарадах РФ, Малдове, Узбекістане, Туркменістане, у краінах далёкага замежжа (Венесуэле, Іарданіі, Ліване, Сірыі, В'етнаме, Кітаі).
Правядзенне выставак з НВЦ «БелЭкспа»: надзейнасць і якасць паслуг

Прадпрыемства «БелЭкспа» мае сучасную матэрыяльна-тэхнічнаю базу і штат высокакваліфікаваных супрацоўнікаў, дзякуючы чаму правядзенне выставачна-кірмашовых мерапрыемстваў ажыццяўляецца выключна на высокім прафесійным узроўні.
Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Нацыянальны выставачны цэнтр «БелЭкспа» — прадпрыемства рэспубліканскай формы ўласнасці. Заснавальнікам прадпрыемства з'яўляецца Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Месцазнаходжанне НВЦ «БелЭкспа»: 220029, г. Мінск, вул. Камуністычная, 11.
НВЦ «БелЭкспа» з'яўляецца членам Гандлёва-прамысловай палаты Рэспублікі Беларусь.
C 11 кастрычніка 2013 года Нацыянальны выставачны цэнтр «БелЭкспа» - член Саюза арганізатараў выставак i кірмашоў. Пасведчанне № 19213909.