Дзіцячы лагер размешчаны ў маляўнічым кутку Туапсінскай бухты, на плато Чарнаморскага ўзбярэжжа, на вышыні 40 метраў над узроўнем мора ў атачэнні ляснога масіва.
Дзіцячы лагер «Белая Русь» разлічаны на 150 месцаў. Аптымальныя магчымасці для аздараўлення і адпачынку дзяцей ва ўзросце ад 7 да 15 гадоў. Дзяцей размяшчаюць у катэджах, разлічаных на 7 пакояў па 3-4 чалавекі. Корпус № 7- разлічаны на 6-8 чалавек. Катэджы аснашчаны кандыцыянерамі, тэлефонамі, WC, TV.
У кошт пуцёўкі ўваходзіць: пражыванне, 6-ці разовае харчаванне, медыцынскае абслугоўванне на базе санаторыя.
Усіх дзяцей аглядае урач-педыятр, прызначае курс лячэння, зыходзячы з паказанняў медыцынскай карты аформленай па месцы пражывання.
Трэба адзначыць, што санаторый «Белая Русь» абсталяваны самым сучасным медыцынскім абсталяваннем, уключае ў сябе паліклініку з поўным комплексам медыцынскіх аддзяленняў і лабараторыю. Дзе дзеці праходзяць поўны курс лячэння па паказаннях. Кожны дзень дзеці п'юць гарбату з пчаліным малачком ў фітабары. Акрамя лячэння дзеці прымаюць паветраныя і марскія ванны.
Аптымальныя магчымасці для аздараўлення і адпачынку дзяцей ва ўзросце ад 7 да 15 гадоў:
Вялікае значэнне мае таксама шасціразовае рацыянальнае харчаванне, меню заўсёды разнастайнае, а самі дзеці кажуць, што гатуюць тут смачна. Штодня да паслуг маленькіх адпачывальнікаў:
Першы паток з 15 чэрвеня па 8 ліпеня.
Другі паток з 9 ліпеня па 1 жніўня.
Трэці паток з 3 жніўня па 26 жніўня.
вул. К.Маркса, 38
220016, г.Мінск
Тэл./факс:
+375 (17) 222-35-56
E-mail: udp@udp.gov.by
Рэжым работы:
Пн-Пт з 9.00 да 18.00