Рус Бел
Галоўная // Каталог паслуг

Каталог паслуг

Устаноўка для правядзення сухіх вуглякіслых працэдур «РЭАБОКС»

Дэталёвае апісанне паслугі:

Ванна прызначана для хворых, якім супрацьпаказаныя мінеральныя вуглякіслыя ванны, дазваляе выкарыстоўваць дзеянне вуглякіслага газу, выключаючы механічнае (гідрастатычнае) і тэмпературнае дзеянне вады, якое з'яўляецца супрацьпаказаннем пры цэлым шэрагу паталагічных станаў. Акрамя гэтага, у ўстаноўцы выключана інгаляцыйнае паступленне вуглякіслага газу ў арганізм. Газ дзейнічае толькі унутрыскурна, утвараючы дэпо ў скуры. Гэтым абумоўлена пастаяннае і працяглае дзеянне на сасуды і нервовыя канчаткі.

  • Устаноўка цалкам аўтаматызаваная і працуе па праграме (задаецца патрэбная тэмпература, час працэдуры і час падачы вуглякіслага газу).
  • Канцэнтрацыя вуглякіслага газу, тэмпература і вільготнасць падтрымліваюцца аўтаматычна.
  • Патрэбная канцэнтрацыя вуглякіслага газу (15-30%) дасягаецца імгненна.
  • Для фарміравання вільготнага асяроддзя ўнутры ўстаноўкі выкарыстоўваецца дыстыляваная вада.

Эфекты:

  • Зніжэнне частаты сардэчных скарачэнняў.
  • Зніжэнне артэрыяльнага ціску.
  • Павелічэнне хуткасці крывацёку.
  • Павелічэнне вентыляцыйнай функцыі лёгкіх.

Супрацьпаказанні:

  • Нестабільная стэнакардыя, рэцыдывавальны інфаркт.
  • Любыя вострыя станы.
  • Анкалогія.
  • Цяжарнасць.
  • Вострыя парушэнні кровазвароту.
  • Нырачная недастатковасць.

Паказанні:

  • Захворванні сардэчна-сасудзістай сістэмы.
  • Захворванні органаў дыхання.
  • Парушэнне абмену рэчываў і эндакрынныя захворванні.
  • Захворванні апорна-рухальнага апарата.
  • Захворванні нервовай сістэмы.
  • Захворванні скуры.
  • Перыяд падрыхтоўкі да спартыўных спаборніцтваў

Кантактная інфармацыя

вул. К.Маркса, 38
220016, г.Мінск

Тэл./факс:
+375 (17) 222-35-56
E-mail: udp@udp.gov.by

Рэжым работы:
Пн-Пт з 9.00 да 18.00