«Кедравая бочка» (фітасауна) — дапамагае пазбавіцца ад шматлікіх хвароб, амалоджвае арганізм. Спалучэнне пары, насычанай лекавымі зёлкамі, якая падаецца ў кабіну з сібірскага кедра, з якога яна выраблена, дабратворна дзейнічае на чалавека. Кедр лічыцца дрэвам-фармацэўтам. Яго драўніна вылучае фітанцыды, якія забіваюць і душаць рост і развіццё шкодных мікраарганізмаў.
ЛЁГКАЯ ПАРА КЕДРАВАЙ ФІТАБОЧКІ
Мінісаунай «Кедравая бочка» могуць карыстацца нават тыя, хто дрэнна пераносіць высокія тэмпературы ў сауне або рускай лазні. І ведаеце, чаму? Таму што галава, застаючыся звонку бочкі, не падвяргаецца награванню. А гэта значыць можна дыхаць на поўныя грудзі і няма нагрузкі на крывяносныя сасуды галавы.
ДАБРАТВОРНЫ ЎПЛЫЎ
Ад гарачай пары, што трапляе ў «Кедравую бочку» пры дапамозе адмысловага прыстасавання, пашыраюцца крывяносныя сасуды, кроў прылівае да скуры, мышц, суставаў, да ўсіх унутраных органаў. Адкрываецца багатае потааддзяленне, цела нібы пакрываецца струменістай хваляй, і вы адчуваеце як разам з потам з вас выходзіць хворасць.
Пры гэтым нармалізуецца абмен рэчываў, чысціцца і амалоджваецца скура.
ФІТАБОЧКА ЛЕЧЫЦЬ ПРАЗ СКУРУ
Лічыцца, што зёлкі засвойваюцца арганізмам праз скуру на 40 адсоткаў больш эфектыўна, чым, калі піць настой з іх. Разагрэтая скура добра ўспрымае травы, якія працягваюць сваё дзеянне і пасля таго як вы выйдзеце з кедравай бочкі. Мікракроплі лячэбных зёлак, тыя, што засталіся на скуры, працягваюць пранікаць унутр арганізма. Ужываюцца наступныя віды зёлкавых фітазбораў:
Паказанні
вул. К.Маркса, 38
220016, г.Мінск
Тэл./факс:
+375 (17) 222-35-56
E-mail: udp@udp.gov.by
Рэжым работы:
Пн-Пт з 9.00 да 18.00