Вітаем! Юрмала&hollip;
Знакамітая латвійская Рыўера, вядомая сваімі прыроднымі багаццямі — умераным кліматам, морам, векавымі хвоямі, чыстым паветрам, лячэбнымі гразямі і мінеральнымі водамі. Унікальнае месца для аднаўлення сіл, умацавання здароўя, прафілактыкі і рэабілітацыі розных захворванняў.
Менавіта тут, у Юрмале, усяго ў 200 метрах ад мора размясціўся санаторый «Беларусь».
Галоўнай асаблівасцю санаторыя з'яўляецца унікальная медыцынская база. Наша здраўніца мае сучасныяі тэхналогіі курортнай медыцыны, дыягностыкі і лячэння, прафілактыкі і рэабілітацыі, аздараўленчыя праграмы і поўны спектр паслуг для максімальна прыемнага і карыснага адпачынку.
Галоўным гонарам нашай здраўніцы з'яўляецца 25-метровы басейн з мінеральнай вадой.
У цэнтральным корпусе размешчаны бювет з лячэбнай мінеральнай вадой, проста з нетраў зямлі.
Яшчэ адной адметнасцю нашага санаторыя з'яўляецца саляны пакой. Лячэбныя ўласцівасці паветра саляных пячор, насычаных мінераламі, вядомыя яшчэ са старажытных часоў. Мы стварылі такую саляную пячору для Вас у нашым санаторыі.
У нас таксама даступныя водныя працэдуры, тарфяныя гразевыя аплікацыі, парафінавыя абгортванні, сухі класічны і гідрамасаж, лімфадрэнаж, сучасныя кабінеты фізікальнай тэрапіі, поўнае функцыянальнае абследаванне, паслугі стаматолага і іншых спецыялістаў.
Замацаваць эфект ад лячэння дапамогуць штодзённыя пешыя прагулкі па беразе мора, кіслародныя мусы і кактэйлі, свежыя сокі і травяныя чаі.
Профіль
Санаторый «Беларусь» у Юрмале спецыялізуецца на рэабілітацыйным лячэнні пацыентаў з рознымі захворваннямі.
Пакет нашых паслуг ўяўляе сабой распрацаваныя прафесіяналамі праграмы. У сваіх праграмах мы ўжываем розныя метады лячэння, у тым ліку і нетрадыцыйныя.
Акрамя санаторнага лячэння наша здраўніца прапануе амбулаторнае лячэнне. У нас працуюць высокапрафесійныя спецыялісты, уважлівыя і чулыя урачы — яны заўсёды дапамогуць у вырашэнні вялікіх і маленькіх праблем са здароўем.
Кліматычныя асаблівасці і лячэбныя фактары курорта Юрмала вызначаюць асноўныя паказанні да лячэння хвароб і парушэнняў:
Наша здраўніца запрашае Вас адпачыць з карысцю для здароўя на Балтыйскім узбярэжжы. Мяккі клімат, гаючае марское паветра, цудоўная прырода Юрмалы, цішыня і спакой будуць побач з Вамі падчас адпачынку ці рэабілітацыі.
Нашы аздараўленчыя праграмы дапамогуць Вам ўмацаваць здароўе.
Сардэчна запрашаем у санаторый «Беларусь»!
вул. К.Маркса, 38
220016, г.Мінск
Тэл./факс:
+375 (17) 222-35-56
E-mail: udp@udp.gov.by
Рэжым работы:
Пн-Пт з 9.00 да 18.00