СПА праграма «Дасканаласць сілуэту»
Санаторый «Беларусь» прапануе СПА праграму для Вашай прыгажосці і здароўя з абгортваннем тэрмальнымі гразямі Isola di Ischia.
Інтэнсіўная праграма актыўна ўздзейнічае на застойныя працэсы, якія павялічваюць аб'ёмы і змяняюць рэльеф і тонус скуры. Спецыяльна распрацаваныя СПА працэдуры аказваюць тэрапеўтычнае дзеянне — актывізуюць цыркуляцыю лімфы ва ўсім арганізме, спрыяюць глыбокаму ачышчэнню ад таксінаў, даюць адчуванне лёгкасці і свежасці.
У курс праграмы ўваходзіць:
Агляд і кансультацыя урача, штодзённыя СПА-працэдуры, лячэбная гімнастыка ў групе, плаванне ў басейне з мінеральнай вадой, фітатэрапія, галатэрапія, тэрматэрапія, курс пітной мінеральнай вады, клімататэрапія.
СПА праграма «Дэтаксікацыя і памяншэнне аб'ёмаў»
Санаторый «Беларусь» прапануе СПА праграму, арыентаваную на ліквідацыю ацёкаў і глыбокае ачышчэнне арганізма. Спецыяльна распрацаваныя СПА працэдуры на аснове тэрмальнай касметыкі Isola di Ischia забяспечваюць эфект актыўнай дэтаксікацыі і ўмацавання тканін, памяншаюць аб'ёмы і выраўноўваюць рэльеф скуры, танізуючы яе.
У курс праграмы ўваходзіць:
Агляд і кансультацыя урача, штодзённыя СПА-працэдуры, лячэбная гімнастыка, плаванне ў басейне з мінеральнай вадой, фітатэрапія, галатэрапія, тэрматэрапія, курс пітной мінеральнай вады, клімататэрапія.
СПА праграма аднаго дня
Такі комплекс падыдзе як маладой жанчыне, так і сталай даме. У кожны пакет уваходзіць па некалькі аздараўленчых і расслабляльных працэдур, а таксама кансультацыя урача, дыетычны абед і кіслародны кактэйль. Важна, што выкарыстоўваць падарункавую карту можна ў любы зручны час.
У комплекс працэдур «Формула Прыгажосці» ўключаны адпачынак у СПА-капсуле і солевым пакоі, далікатны масаж галавы імпульснымі токамі высокай частаты, а таксама занятак у басейне з мінеральнай вадой.
Комплекс паслуг «Формула Маладосці» мы раім тым, хто хоча ўмацаваць імунітэт у сухой вуглякіслай ванне, адпачыць у інфрачырвонай лазні і солевым пакоі, а таксама атрымаць зарад бадзёрасці ў басейне.
У комплекс працэдур «Формула Здароўя» уваходзяць сеанс масажу на унікальнай кушэтцы Nuga best, наведванне солевага пакою, лазневага комплексу і 25-метровага басейна.
вул. К.Маркса, 38
220016, г.Мінск
Тэл./факс:
+375 (17) 222-35-56
E-mail: udp@udp.gov.by
Рэжым работы:
Пн-Пт з 9.00 да 18.00