У лесапаляўнічай гаспадарцы ёсць магчымасць цікава і займальна правесці свой час аматарам рыбалкі. Багатая разнастайнасць іхтыяфаўны ў азёрах Выганаўскае і Бабровіцкае здаўна вядомая рыбакам. Возера Выганаўскае — выдатнае месца адпачынку для аматараў вуджэння — тут жывуць больш 20 відаў рыб. Гэта трэці па плошчы натуральны вадаём Палесся (плошча 26 км кв.). Возера ляжыць сярод глухой забагненай раўніны. Берагі нізкія, тарфяністыя, што пазарасталі хмызнякамі. Возера плыткае: максімальная глыбіня не перавышае 2,3 м пры сярэдняй 1,2 м, што з'яўляецца добрай умовай для напасу рыбы. Найбольш часта на вуду вудалям трапляецца срэбны карась, які дасягае даволі буйных памераў. Ёсць карпы і таўсталобікі. З мясцовых відаў шчупак, акунь, карп, карась, плотка, ёрш, сустракаюцца лешч, лін, гусцяра, чырванапёрка, уклея.
Выганаўскае возера — выдатнае месца для аматараў воднага адпачынку. Тут арганізуецца аглядная экскурсія на катары, на цеплаходзе «Паланэз».
Больш падрабязна азнаёміцца з цэнамі на паслугі можна спампаваўшы прэйскурант.