Кароткае апісанне паслугі:
ЛПГ «Выганаўскае» (агульная плошча 90,9 тыс.га, арандуецца 80,05 тыс.га) размешчана на беразе найбуйнага ў Брэсцкай вобласці Выганашчанскага вадасховішча, якіое займае плошчу ў 2596 гектараў.
Паляўнічая фаўна ЛПГ «Выганаўскае» прэзентаваная наступнымі відамі жывёл: ліса, воўк, заяц, лось, кабан, алень, казуля, глушэц, цецярук, слонка, рабчык і інш.
Паляўнічыя, якія прыехалі з замежжа, могуць размясціцца ў гасцініцах еўрапейскага класа, гасцявым доме (дом графа Тышкевіча, 9 месцаў) і ў хаце паляўнічага, двухпавярховым катэджы з усімі выгодамі, змесцаваным проста на беразе маляўнічага возера (ЛПГ Выганаўскае).
З дадатковымі паслугамі, умовамі жыцця ў гасцініцах, доме графа Тышкевіча і хаце паляўнічага, утульнымі заламі рэстарана можна азнаёміцца на нашым сайце ў рубрыцы турызм. Якаснае і таварыскае абслугоўванне дазволіць вам атрымаць асалоду ад адпачынку і займець незабыўныя ўражанні ад дотыку да дзікай прыроды Белавежскай пушчы.
Калі вы вырашылі прыехаць у Белавежскую пушчу ці ў ЛПГ «Выганаўскае» і папаляваць у гэтым унікальным месцы, вам трэба напісаць заяву з указаннем відаў паляўнічых жывёл, перыяду правядзення тура палявання, колькасці паляўнічых і накіраваць яе па факсе: (801631)56 656 ці па электроннай пошце.
Пазней з вамі звяжуцца нашы спецыялісты для поўнага дакументальнага афармлення.
Правоз зброі і афармленне дакументаў
• Для правядзення паляўнічага тура трэба скласці дамову.
Кожны госць павінен папярэдне паведаміць наступную інфармацыю:
• прозвішча, імя, нумар пашпарта, дату народзінаў;
• марку і нумар увазной зброі;
• калібр зброі;
• колькасць увазных патронаў;
• нумары і колькасць увазных паляўнічых нажоў;
наяўнасць аптычных прыцэлаў;
Гэта інфармацыя павінна быць атрыманая за 30 дзён да прыбыцця.
Апрача таго, прапануюцца наступныя паслугі:
• Запрашэнне і/ці візавая падтрымка.
• Сустрэча ў аэрапорце ці на памежным пераходзе (дапамога ў праходжанні мытных фармальнасцяў).
• Ветэрынарны сертыфікат на вываз здабытых трафеяў.
Дэталёвае апісанне паслугі:
Паляўнічая фаўна ЛПГ «Выган Выганаўскае» прэзентавана наступнымі відамі жывёл: ліса, воўк, заяц, лось, кабан, алень, казуля, глушэц, цецярук, слонка, рабчык і інш.
Кабан
З даўнейшых часоў з'яўляецца жаданай здабычай паляўнічых па ўсім свеце. Гэты звер разумны і кемлівы, заўсёды гатовы бараніцца і таму бывае вельмі небяспечны. Кабан моцная жывёла, хуткая і рухомая, зазвычай, здабываецца дзеля мяса. Але і іклы кабана прызнаюцца паляўнічымі сур'ёзным трафеем. Асноўны від палявання на кабана ў Беларусі — гэта загон.
Сезон палявання
|
1 лютага 30 красавіка
|
Дазволена паляванне на дарослых самцоў і маладняк да 2 гадоў кожнага полу цягам сутак з засады з вышак
|
1 мая 30 верасня
|
Дазволена паляванне на дарослых самцоў і маладняк да 2 гадоў кожнага полу з 18 да 9 гадзін з засады, з падыходу
|
1 кастрычніка 31 студзеня
|
Дазволена паляванне на жывёл кожнага полу і ўзросту ў светлы час сутак — загонам і з сабакамі, цягам сутак — з засады і з падыходу.
|
Алень еўрапейскі высакародны
Самы буйны алень у Еўропе пасля лася: вышыня самцоў у карку — да 140 см (56 цаляў), даўжыня цела 200-270 см, вага - да 300 кг (660 фунтаў). Самкі значна менш. Рогі звычайна цямней, чым у іншых аленяў. Сталыя звяры шэрыя, бурыя ці рудаватыя без светлых плям на баках.
У аленяў ёсць люстэрка — рэзка акрэсленая светлая пляма на задзе, якая дапамагае ім не губляць адзін аднаго з поля агляду ў густым лесе. У высакароднага аленя люстэрка заходзіць вышэй хваста, мае ржавае адценне. Рогі дарослых самцоў вялікія, са шматлікімі атожылкамі. Маладыя ў белых плямах. Вочы ноччу свецяцца чырвоным ці аранжавым святлом.
Сезон палявання
|
20 жніўня 30 верасня
|
Дазволена паляванне на дарослых самцоў і селекцыйных жывёл кожнага полу і ўзросту ў 18 да 9 гадзін з засады, з падыходу, з падвабліваннем (на вабу).
|
1 кастрычніка 31 студзеня
|
Дазволена паляванне на жывёл кожнага полу і ўзросту ў светлы час сутак — загонам і з сабакамі, цягам сутак — з засады і з падыходу.
|
1 лютага 31 сакавіка
|
Дазволена паляванне на дарослых самцоў і селекцыйных жывёл кожнага полу і ўзросту цягам сутак, стрэльбавы, з засады, з вышак.
|
Лось
Самая буйная жывёла, якая жыве на тэрыторыі Беларусі. Вышыня лася ў карку складае 1,7-2,3 м, а даўжыня цела — 2,2-3 м. Асобна варта адзначыць лапатападобныя рогі лася, размах якіх дасягае 180 см, а вага прыраўноўваецца да 20-30 кг. Звонку лось здаецца ленаватым і спакойным. Аднак не варта забываць, што лось неверагодна вынослівы: нават быўшы параненым, ён здольны прабегчы некалькі кіламетраў. Паляванне на лася – прыгода, якая застаецца ў памяці на ўсё жыццё.
Сезон палявання
|
20 жніўня 30 верасня
|
Дазволена паляванне на дарослых самцоў і селекцыйных жывёл кожнага полу і ўзросту ў 18 да 9 гадзін з засады, з падыходу, з падвабліваннем (на вабу).
|
1 кастрычніка 31 студзеня
|
Дазволена паляванне на жывёл кожнага полу і ўзросту ў светлы час сутак — загонам і з сабакамі, цягам сутак — з засады і з падыходу.
|
Казуля
Млекакормячае атрада парнакапытных. Даўжыня цела 100—125 см, вышыня ў карку 75—85 см, маса 20—30 кг, у асобных самцоў да 34 кг. Целасклад стройны, лёгкі, вытанчаны. Ногі тонкія, заднія крыху даўжэйшыя за пярэднія, з-за чаго круп крыху прыўзняты. Хвост кароткі, схаваны пад поўсцю. Вушы доўгія, завостраныя. Рогі, наяўныя толькі ў самцоў, тонкія, у перасеку круглявыя, ствалы абсаджаныя мноствам касцявых вырастаў — «перлін».
Сезон палявання
|
15 траўня 30 верасня
|
Дазволена паляванне на дарослых самцоў і селекцыйных жывёл кожнага полу і ўзросту ў 18 да 9 гадзін з засады, з падыходу, з падвабліваннем (на вабу).
|
1 кастрычніка 31 студзеня
|
Дазволена паляванне на жывёл кожнага полу і ўзросту ў светлы час сутак — загонам і з сабакамі, цягам сутак — з засады і з падыходу.
|
Больш падрабязна азнаёміцца з цэнамі на паслугі можна спампаваўшы прэйскурант.
ПРЭЙСКУРАНТ ПАСЛУГ (у фармаце Excel)