Рус Бел
Галоўная // Год беларускай жанчыны

Год беларускай жанчыны

Год беларускай жанчыны

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 1, якім 2026 год аб'яўлены Годам беларускай жанчыны.

Дакумент прыняты ў мэтах фарміравання нацыянальнага вобраза жанчыны-працаўніцы, папулярызацыі ролі жанчын у захаванні і развіцці грамадства.

Ураду з удзелам аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама даручана распрацаваць і зацвердзіць рэспубліканскі план мерапрыемстваў па правядзенні ў 2026 годзе Года беларускай жанчыны. Таксама Урад будзе каардынаваць дзейнасць дзяржаўных органаў, іншых арганізацый па выкананні гэтага плана.

Указ уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 1 ад 1 студзеня 2026 года

Наталля Качанава расказала аб тым, якім зместам і сэнсам будзе напоўнены Год беларускай жанчыны

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 1 ад 1 студзеня 2026 года, гэты год пройдзе пад знакам беларускай жанчыны. Урад зацвердзіў рэспубліканскі план, накіраваны на ўсебаковае прызнанне ўкладу жанчын у развіццё краіны, падтрымку іх здароўя, сацыяльнага статуса і прафесійнай рэалізацыі.

Каардынатарам выканання праграмы назначана Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

Год беларускай жанчыны стане маштабнай агульнарэспубліканскай ініцыятывай, якая аб'ядноўвае намаганні дзяржавы, грамадскіх аб'яднанняў, бізнесу і рэлігійных арганізацый. Яго мэта – канкрэтная падтрымка, стварэнне новых магчымасцей і ўмацаванне статусу жанчын ва ўсіх сферах жыцця.

РЭСПУБЛІКАНСКІ ПЛАН МЕРАПРЫЕМСТВАЎ

Як у рэспубліцы праходзіць Год беларускай жанчыны глядзіце ТУТ

ПАРТРЭТ БЕЛАРУСКАЙ ЖАНЧЫНЫ. Расказваем пра нашых жанчын – работніц арганізацый Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь:

Клаўдыя Кузьміч. Працоўны і жыццёвы шлях правізара – прыклад гармоніі і самарэалізацыі

Кантактная інфармацыя

вул. К.Маркса, 38
220016, г.Мінск

Тэл./факс:
+375 (17) 222-35-56
E-mail: udp@udp.gov.by

Рэжым работы:
Пн-Пт з 9.00 да 18.00