Апісанне:
Утвораны 1 верасня 1995 года ў мэтах захавання прыроднага комплексу Браслаўскай групы азёр як эталона прыродных ландшафтаў, сховішча генетычнага фонду расліннага і жывёльнага свету Беларускага Паазер'я і яго выкарыстання падчас прыродаахоўнай, навуковай, асветніцкай, турыстычнай, рэкрэацыйнай і аздараўленчай дзейнасці.
Размешчаны на паўночным захадзе Беларусі на тэрыторыі Браслаўскага адміністрацыйнага раёна Віцебскай вобласці. Плошча нацыянальнага парку — 64,2 тыс. га. У межах нацыянальнага парку знаходзіцца 76 азёраў. Сярод азёр рэгіёна вылучаюць некалькі груп: на поўначы — групу Абаб’е, у цэнтральнай частцы — Браслаўскую, на поўдні - Богінскую. Браслаўская група азёр — адна з найбуйных азёрных груп не толькі ў рэгіёне, але і ў Беларусі.
Асноўныя кірункі дзейнасці Нацыянальнага парку «Браслаўскія азёры»:
- захаванне прыроднага комплексу Браслаўскай групы азёр як гістарычнага ландшафту і генетычнага фонду расліннасці і жывёльнага свету, тыповага для Беларускага Паазер'я;
- захаванне ў натуральным стане эталонных і ўнікальных прыродных комплексаў і аб'ектаў, змешчаных на тэрыторыі Нацыянальнага парку «Браслаўскія азёры», а таксама біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці;
- арганізацыя і ажыццяўленне прыродаахоўных мерапрыемстваў на тэрыторыі нацыянальнага парку, забеспячэнне выканання ўсталяванага рэжыму аховы і выкарыстання тэрыторыі нацыянальнага парку;
- арганізацыя экалагічнай асветы і выхавання насельніцтва, прапаганда справы аховы навакольнага асяроддзя;
- арганізацыя турызму, адпачынку і іншай рэкрэацыйнай дзейнасці, а таксама аздараўленне насельніцтва;
- правядзенне навуковых даследаванняў, звязаных з распрацоўкай і ўкараненнем навуковых метадаў захавання біялагічнай разнастайнасці, прыродных і гісторыка-культурных комплексаў і аб'ектаў ва ўмовах рэкрэацыйнага і гаспадарчага выкарыстання, ацэнкай экалагічнага становішча ў рэгіёне; садзейнічанне правядзенню навукова-даследчых прац;
- арганізацыя маніторынгу навакольнага асяроддзя;
- захаванне культурнай спадчыны (аб'екты этнаграфіі, археалогіі, гісторыі, палеанталогіі і інш.);
- вядзенне комплекснай гаспадаркі на аснове традыцыйных метадаў і перадавых дасягненняў прыродакарыстання;
- ажыццяўленне гаспадарчай і іншай дзейнасці ў адпаведнасці з усталяваным рэжымам аховы і выкарыстання тэрыторыі Нацыянальнага парку «Браслаўскія азёры».
Нацыянальны парк «Браслаўскія азёры» разглядаецца як патэнцыйная Рамсарская тэрыторыя (водна-балотнае ўгоддзе, якое мае міжнароднае значэнне галоўным чынам у якасці месцапражывання вадаплаўных птушак). Акрамя таго, ён мае статут ключавой арніталагічнай тэрыторыі (IBA) і ключавой батанічнай тэрыторыі (IPA).