Асабліва ахоўная прыродная тэрыторыя створана для захавання прыроднага комплексу даліны ракі Прыпяць як эталона прыродных ландшафтаў, сховішча генетычнага фонду расліннага і жывёльнага свету Беларускага Палесся. Лясы Нацыянальнага парка лічацца найбольш захаванымі сярод пойменных басейнаў Прыпяці і Дняпра. Па сваёй багатай біяразнастайнасці яны ўнікальныя для ўсёй Усходне-Еўрапейскай раўніны.
У мэтах комплекснага развіцця лясной і паляўнічай гаспадаркі, рашэнні прыродаахоўных і сацыяльна-эканамічных задач у структуру Нацыянальнага парка ўваходзіць эксперыментальная лесапаляўнічая гаспадарка «Ляскавічы», якая з'яўляецца навукова-вытворчай базай Нацыянальнага парка.
Асноўныя напрамкі дзейнасці Нацыянальнага парка «Прыпяцкі»:
У мэтах папулярызацыі і захавання этнакультурных традыцый, народных промыслаў і культурнай спадчыны палескага краю на тэрыторыі нацыянальнага парку адзін раз у два гады праводзіцца Міжнародны фестываль этнакультурных традыцый «Кліч Палесся», які прыцягвае ўвагу не толькі беларускіх, але і замежных гасцей.
вул. К.Маркса, 38
220016, г.Мінск
Тэл./факс:
+375 (17) 222-35-56
E-mail: udp@udp.gov.by
Рэжым работы:
Пн-Пт з 9.00 да 18.00