Рус Бел
Галоўная // Задачы і функцыі // Падначаленыя арганізацыі

Дзяржаўная лесагаспадарчая ўстанова «Краснасельскае» Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Адрас:
223048, Рэспубліка Беларусь, Мінскі р-н, р-н в.Курганы, п/а Шаршуны
Тэлефон:
+375 (17) 515-65-32
Тэл/факс:
+375 (17) 515-65-32
Адрас у інтэрнэце:
http://krasnoselskoe.by/
Дырэктар:
Крыўцоў Юрый Мікалаевіч
Поўная назва арганізацыі:
Дзяржаўная лесагаспадарчая ўстанова «Краснасельскае» Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Апісанне:

Асноўнай задачай установы з'яўляецца высокапрафесійная, эфектыўная арганізацыя вядзення лясной і паляўнічай гаспадаркі, накіраваная на дасягненне галоўнай мэты дзейнасці Установы:

  • комплекснае вядзенне лясной і паляўнічай гаспадаркі;
  • стварэнне, вырошчванне высокапрадуктыўных лясных насаджэнняў палепшанай якасці;
  • пашырэнне відавога складу насаджэнняў;
  • ахова, абарона лясоў і жывёльнага свету;
  • навуковае, рацыянальнае выкарыстанне лесу і жывёльнага свету;
  • перапрацоўка драўніны, вытворчасць піламатэрыялаў;
  • турызм, агратурызм, рыбалка, паляванне і адпачынак у Беларусі.

Па стане на 1 студзеня 2018 г. агульная плошча зямель ляснога фонду ДЛГУ Краснасельскае складае 35576 га, у т. л. пакрытая лесам 33376 га (93,8%).

У склад ДЛГУ Краснасельскае ўваходзяць 4 лясніцтавы: Хаценчыцкае, Янушковіцкае, Краснасельскае, Рагоўскае, дрэваапрацоўчы і лесанарыхтоўчы цэх.

На тэрыторыі размешчаны ландшафтны заказнік рэспубліканскага значэння «Купалаўскі».

Па тэрыторыі лесагаспадаркі працякаюць рэкі: р. Ілія, р. Удра, р. Гуйка, р. Сліжанка, р. Лукавая, р. Выпрата, р. Канатопка, р. Мышкоўка, р. Баброўка, р. Чарняўка, прыток р. Гуйка, р. Цілва, прыток р. Чарняўка, р. Чарніца, р. Жучок, р. Шчарка, р. Каменка, р. Лянёўка; знаходзяцца вадаёмы: канал Вілія-Мінск, воз. Дзікае, воз. у в. Калачы, 4 сажалкі кар'ера «Гайдукоўка», возера Пральня.

ДЛГУ «Краснасельскае» размешчана на тэрыторыі трох адміністрацыйных раёнаў: Вілейскага, Мінскага і Лагойскага. Зыходзячы з лесарасліннага раянавання тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, лясы Установы па геабатанічным раянаванні размешчаны ў падзоне шырокалісцева-яловых лясоў, у самай паўднёвай яе частцы ў Ашмяна-Мінскім лесараслінным раёне.

Глядзець усе
Кантактная інфармацыя

вул. К.Маркса, 38
220016, г.Мінск

Тэл./факс:
+375 (17) 222-35-56
E-mail: udp@udp.gov.by

Рэжым работы:
Пн-Пт з 9.00 да 18.00