Рус Бел
Галоўная // Задачы і функцыі // Падначаленыя арганізацыі

Дзяржаўная ўстанова «Санаторый «Юнацтва» Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Адрас:
223080, Рэспубліка Беларусь, Мінская вобл., Мінскі р-н, п/а Ратамка
Тэлефон:
+375 (17) 503-91-05
Тэл/факс:
+375 (17) 503-90-03
Адрас у інтэрнэце:
https://yunost.by/
Дырэктар:
Севярын Сяргей Мiхайлавiч
Поўная назва арганізацыі:
Дзяржаўная ўстанова «Санаторый «Юнацтва» Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Апісанне:

Гісторыя існавання санаторыя «Юнацтва» налічвае больш чым 20-гадовы вопыт. Першапачаткова гэта быў міжнародны моладзевы аздараўленчы цэнтр, які ў 1997 годзе быў ператвораны ў сучасны санаторна-аздараўленчы комплекс. За многія гады працы ў санаторыя склалася бездакорная рэпутацыя. Пацвярджэннем гэтаму служаць шматлікія ўзнагароды і колькасць пастаянных Гасцей, якая расце з кожным годам.

Профіль санаторыя:

  • Хваробы касцёва-мышачнай сістэмы і злучальнай тканіны.
  • Хваробы нервовай сістэмы.
  • Хваробы мочавыдзяляльнай сістэмы.
  • Хваробы эндакрыннай сістэмы.
  • Хваробы жаночых палавых органаў.
  • Хваробы сістэмы кровазвароту.
  • Хваробы сістэмы стрававання.


Да паслуг адпачывальнікаў: два камфортных жылых корпуса, Medical-цэнтр, СПА-цэнтр, Wellness-цэнтр, рэстараны, кінаканцэртная зала, канферэнц-зала, бювет з мінеральнай вадой, востраў на «Мінскім моры» - усё для ідэальнага адпачынку Гасцей.

Гонарам санаторыя «Юнацтва» з'яўляецца шматпрофільны Medical-цэнтр, у якім прадстаўлены шырокі спектр медыцынскіх напрамкаў і паслуг.

За апошнія гады ва ўстанове была значна пашырана інфраструктура. У санаторыі «Юнацтва» ўкаранёна і выкарыстоўваецца сучаснае медыцынскае абсталяванне вядучых сусветных вытворцаў, абноўлены паслугі і працэдуры па кожным профілі, прымяняюцца перадавыя методыкі лячэння. Функцыянуе бювет з мінеральнай вадой, глыбіня свідравіны складае - 412 м. Доступ да крыніцы кругласутачна адкрыты для Гасцей.

Таксама пабудаваны пераходы, якія злучаюць паміж сабой усе корпусы санаторыя.



Значнай падзеяй для ДУ «Санаторый «Юнацтва» ў ліпені 2018 года стала далучэнне РУП «Рэспубліканскага гарналыжнага цэнтра «Сілічы».

Аб'яднанне санаторыя «Юнацтва» і РГЦ «Сілічы» стала заканамерным крокам ва ўзаемным імкненні зрабіць Беларусь любімым месцам адпачынку як саміх беларусаў, так і гасцей з іншых краін. Клопат пра здароўе, любоў да прыроды роднага краю, беражлівыя адносіны да сябе і навакольнага асяроддзя - філасофія, якая дазволіла аб'яднаць «Юнацтва» і «Сілічы».

Адметнай асаблівасцю санаторыя «Юнацтва» з'яўляецца наяўнасць унікальнага СПА-цэнтра «Славянскае СПА», дзе прысутнічае непаўторнае спалучэнне сучаснасці, стара-славянскага стылю і традыцый. У СПА-цэнтры прадстаўлена шырокая разнастайнасць унікальных працэдур з выкарыстаннем натуральных траў, якія растуць у Рэспубліцы Беларусь. Прыродныя адценні інтэр'еру, старанна падабранае музычнае і араматычнае афармленне ствараюць атмасферу гармоніі, прымірэння і паслаблення.

ДУ «Санаторый «Юнацтва» стала першай і адзінай установай у Рэспубліцы Беларусь, якая была ўдастоена сертыфікатаў еўрапейскай якасці «EUROPESPA» і «EUROPESPAMED» за высокую якасць прадастаўлення медыцынскіх і СПА паслуг.

ДУ «Санаторый «Юнацтва» неаднаразова была ўдастоена мноства ўзнагарод, а таксама рэгулярна атрымлівае прызнанне за высокі ўзровень якасці сэрвісу і паслуг:

  • Першае месца ў намінацыі «Санаторый №1 у Беларусi» у штогадовай прэміі «Нумар адзiн».
  • Штогадовы ўладальнік першага месца сярод САНАТОРЫЯЎ ДЛЯ ДАРОСЛЫХ ад Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні за высокія паказчыкі ў працы.
  • Рэгулярны прызёр Прэміі «Лідэр».
  • Першы ў Беларусі ўладальнік сертыфікатаў Еўрапейскага якасці «EUROPESPA» і «EUROPESPAMED».
  • Першае месца ў намінацыі «Лепшы гарналыжны цэнтр» па выніках прэміі «Нумар адзiн», прысуджанае РГЦ «Сілічы».
  • У 2022 ДУ «Санаторый «Юнацтва» была занесена на Рэспубліканскую дошку гонару за дасягненні працы ў 2021 годзе найлепшых паказчыкаў у сферы сацыяльна-эканамічнага развіцця ў намінацыі «Сярод арганізацый сферы паслуг, якія ажыццяўляюць турыстычную дзейнасць».

Размяшчэнне

Санаторый «Юнацтва» размешчаны ў лясным масіве на беразе Заслаўскага вадасховішча ў 12 км ад горада Мінска.


Медыцынскі профіль санаторыя

Паказаннямi да лячэння з'яўляюцца захворванні касцёва-мышачнай сістэмы і злучальнай тканіны, нервовай сістэмы, мочавыдзяляльнай сістэмы, эндакрыннай сістэмы, жаночых палавых органаў, сістэмы кровазвароту, сістэмы стрававання.

Лячэбная база санаторыя

Medical-цэнтр санаторыя «Юнацтва» прадстаўлены магутнай шырока абсталяванай лячэбна-дыягнастычнай базай, якая дазваляе праводзіць дыягностыку, лячэнне і прафілактыку пацыентаў з улікам профілю захворвання.

Высокакваліфікаваныя ўрачы ажыццяўляюць лячэнне з улікам індывідуальных асаблівасцяў пацыента. Прыём вядуць урачы-спецыялісты, якія маюць першую і вышэйшую катэгорыю. Акрамя ўрачоў агульнатэрапеўтычнага профілю кансультатыўную дапамогу аказваюць урачы вузкіх спецыяльнасцяў:

  • Неўролаг
  • Кардыёлаг
  • Уролаг
  • Эндакрынолаг
  • Касметолаг
  • Гінеколаг
  • Рэфлексатэрапеўт
  • Фізіятэрапеўт
  • Псіхатэрапеўт
  • Нефролаг
  • Урач мануальнай тэрапіі
  • Траўматолаг-артапед
  • Стаматолаг
  • Урач лячэбнай фізкультуры
  • Тэрапеўт
  • Урач ультрагукавой дыягностыкі

На базе санаторыя арганізавана кругласутачная праца медыцынскага пункта, які мае ў штаце 4 фельчара, якія могуць аказаць медыцынскую дапамогу пры неабходнасці не толькі днём, але і ноччу.

У санаторыі «Юнацтва» ўкаранёна і выкарыстоўваецца сучаснае медыцынскае абсталяванне вядучых сусветных вытворцаў і прымяняюцца перадавыя методыкі лячэння.

Асаблівай папулярнасцю сярод Гасцей карыстаюцца наступныя працэдуры:

  • Кінэзітэрапеўтычная методыка «Экзарта».
  • Узмоцненая вонкавая контрпульсацыя (устаноўка «LUMENAIR®»).
  • Велаэргаметрыя.
  • Высокаінтэнсіўная магнітатэрапія на апараце BTL-6000.
  • Ударна-хвалевая тэрапія.
  • Тэрмаграфічнае даследаванне.
  • Кінэзіятэрапія ў вадзе.
  • Эстэтычная касметалогія.
  • Пнеўмакампрэсійная тэрапія.
  • Баратэрапія.
  • Фангапарафінавыя аплікацыі з мінеральнай гразі.
  • Методыкі мануальнай тэрапіі.
  • Унутрысустаўныя ін'екцыі прэпаратаў гіялуронавай кіслаты.
  • Крыялiполiз на iнавацыйным апараце CLATUU.
  • Фiзiятэрапеўтычны аппарат для масажу SFERA.
  • Радыёчастотная i фiзiятэратеўтычная тэрапiя на апараце INDIBA.

У санаторыі «Юнацтва» ёсць адукацыйны цэнтр. Штотыдзень для Гасцей санаторыя праводзяцца клубныя сустрэчы са спецыялістамі Medical і SPA-цэнтраў. На сустрэчах абмяркоўваюцца актуальныя пытанні, якія тычацца аздараўлення ў санаторыі, а таксама ўрачы расказваюць пра здаровы лад жыцця і актыўнае даўгалецце.

СПА-цэнтр «Славянскае СПА»

Гонарам санаторыя «Юнацтва» з'яўляецца «Славянскае СПА», дзе ярка прадстаўлена спалучэнне сучаснасці і стара-славянскага стылю з яго традыцыямі.

Многія працэдуры і рытуалы ў спа-цэнтры грунтуюцца на філасофіі «Славянскага Здароўя» (Аюрведы).

Разнастайныя касметычныя прадукты для працэдур прыгатаваныя ва ўласнай фіталабараторыі з натуральных лекавых траў, якія растуць у Беларусі і маюць дзяржаўны сертыфікат адпаведнасці.


Унікальныя працэдуры ў СПА:

  • Славянскае Здароўе (Аюрведа).
  • Індывідуальнае лунанне ў лазні на травах з венікамі.
  • Працэдуры па эстэтычнай карэкцыі цела на апараце VelaShape III.
  • Гідрабайк.
  • Флоат-пакой.
  • Доглад для твару, цела і валасоў з выкарыстаннем арганічнай касметыкі і настояў траў уласнага вырабу.

У СПА практычна не выкарыстоўваюцца апаратныя методыкі, на чале стаяць РУКІ майстроў і шчырае душэўнае стаўленне да кожнага Госця.

«Славянскае СПА» мае медыцынскую ліцэнзію, а ўсе спецыялісты маюць медыцынскую адукацыю і рэгулярна праходзяць спецыяльную падрыхтоўку для павышэння прафесіяналізму.

У 2015 годзе СПА-цэнтр «Славянскае СПА» стаў першым у Рэспубліцы Беларусь, які быў удастоены сертыфіката ЕЎРАПЕЙСКАЙ ЯКАСЦІ «EUROPESPA», кожны год санаторый праходзіць паўторны аўдыт і пацвярджае высокую якасць паслуг.

У лютым 2018 года Санаторый «Юнацтва» прайшоў аўдыт і атрымаў сертыфікат EuropeSpamed, які таксама пацвярджаецца штогод.

Wellness-цэнтр санаторыя «Юнацтва»

Wellness-цэнтр - гэта тэрыторыя ў 4000 м2, дзе створана ўсё для камфорту і ўтульнасці. Прастора, святло, музыка і тонкія водары - ўсё гэта служыць для стварэння асаблівай атмасферы Велнэс.

У Wellness-цэнтры да паслуг Гасцей санаторыя прадастаўлена Аквазона з вялікім плавальным басейнам (25 х 9 метраў), круглагадовым адкрытым падаграваемым басейнам (10х3,5 метраў), джакузі, вадзянымі гарматамі, душам уражанняў, дзіцячым басейнам і многае іншае. Акрамя таго, басейны гарманічна злучаюцца з рускай і турэцкай лазнямі. Таксама ў Wellness-цэнтры працуе трэнажорная зала і шматфункцыянальная зала для камандных гульняў і вялікага тэніса.



Нумарны фонд

Санаторый «Юнацтва» разлічаны на 280 месцаў. Госцi пражываюць у двух добраўпарадкаваных карпусах: «Марскі» і «Лясны». Нумары маюць сучасны дызайн і абсталяваны ўсім неабходным.

Да паслуг Гасцей нумары розных катэгорый: Сінгл, Кінг сайз, Твін/Дабл, Паўлюкс і Люкс.

Віды пуцёвак

У санаторыі існуюць 4 віды мэтавых праграм

  • Базавая праграма: «Санаторна-курортная пуцёўка» (ад 10 начэй).
  • Аздараўленчыя пуцёўкі з медыцынскай праграмай: «Здаровае сэрца і сасуды» (14 начэй), «Здаровая спiна» (8 начэй), «Здаровыя суставы» (12 начэй), «Праграма рэабiлiтацыi пасля пнеўманii» (10 начэй), «Дыягнастычная праграма для мужчын i жанчын» (5 начэй), «Жаночае здароўе i эстэтычная гiнекалогiя» (12 начэй), «Медыкал-уiкенд» (2 начы).
  • Аздараўленчыя пуцёўкі са СПА-праграмай: «Ачышчэнне арганізма (дэтаксікація)» (7 начэй), «Сыход ад стрэсу для мужчын і жанчын» (7 начэй), «Антыстрэс» (4 ночы).
  • Аздараўленчыя пуцёўкі з Велнэс-праграмай («Дэтокс, тонус, складнасць для мужчын і жанчын» (10 начэй), «Экспрэс антыстрэс» (2 начы), «Велнэс-пуцёўка з кансультацыяй урача» (ад 1 ночы).
  • Туры выходнага дня («Медыкал-уікэнд» (2 начы), «Экспрэс антыстрэс» (2 начы), «Антыстрэс» (4 ночы), «Велнэс-пуцёўка з кансультацыяй урача»  (ад 1 ночы).

У кошт усіх пуцёвак уваходзіць:

  • Пражыванне ва ўтульным нумары абранай катэгорыі.
  • 3-разавае харчаванне па сістэме «Шведскі стол» альбо 4-х разавае збалансаванае фукцыянальнае дыетычнае «Велнэс-харчаванне» (заказное меню) - у залежнасці ад пуцеўкі.
  • Штодзенные наведванне басейна з комплексам лазняў (турэцкая і руская) – 120 хвілін.
  • Штодзеннае наведванне трэнажорнай залы - 60 хвілін.
  • Лячэнне па профілю захворвання.
  • Бювет з мінеральнай вадой.

Харчаванне

У санаторыі арганізавана два віды харчавання: 3-разавае харчаванне ў рэстаранах па сістэме «Шведскі стол», 4-х разавае збалансаванае функцыянальнае дыетычнае «Велнэс-харчаванне» (заказное меню).

Функцыянуюць 2 залы (асноўная зала і Wellness-хол), а таксама ў летні перыяд працуе адчыненая тэраса з відам на Міскае мора.

Дадатковыя паслугі

Санаторый «Юнацтва» - гэта тэрыторыя забаў для людзей усіх узростаў і густаў у любую пару года. Кожны для сябе знойдзе занятак па душы. Штодня праводзяцца розныя мерапрыемствы: майстар-класы, канцэртныя і забаўляльныя праграмы, караоке і дыскатэкі, прагляды фільмаў і мультфільмаў, рэлакс-таймы жывой музыкі. Кожны дзень у санаторыі працуе дзіцячы клуб «ЮнаЛэнд», дзе бацькі могуць пакінуць з аніматарам дзяцей ад 3 гадоў.

А таксама:

  • Чытальная зала/інтэрнэт-кафэ.
  • Аўтапаркоўка.
  • Лобі-бар і бар «Піраміда», рэстаран «Чорны лебедзь».
  • Більярдны клуб.
  • Валейбольная пляцоўка (пляжная).
  • Дзіцячая гульнявая пляцоўка.
  • Магазіны (харчовы, прамтаварны), аптэка, абменны пункт.
  • Варкаўт-зона.
  • Альтанкі на востраве Кахання.
  • Прыбярэжная паркавая зона з лакацыямi для адпачынку i рэлаксу.
  • Зоны адпачынку.
  • Экскурсіі.

У цяперашні час санаторый працягвае ўдасканальвацца для паляпшэння якасці абслугоўвання адпачывальнікаў і Гасцей.

Глядзець усе
Кантактная інфармацыя

вул. К.Маркса, 38
220016, г.Мінск

Тэл./факс:
+375 (17) 222-35-56
E-mail: udp@udp.gov.by

Рэжым работы:
Пн-Пт з 9.00 да 18.00